Дзе азарт — там перамога
Спорт

Дзе азарт — там перамога

2 школа

Назіраючы за паядынкамі юных футбалістаў, што сабраліся ў СДЮШАР на першынство
горада па міні-футболе, нельга было застацца раўнадушным.

Хлопчыкі дэманстравалі свае навыкі і лепшыя якасці, а самае галоўнае – волю да перамогі. Але ў спорце на вышыні – мацнейшыя. На гэты раз імі сталі вучні СШ №2 (на здымку). На працягу ўсіх паядынкаў падапечных настаўніка фізічнага выхавання Віктара Вайцяхоўскага і трэнера СДЮШАР Дзмітрыя Коласа нельга было стрымаць. Яны імкнуліся наперад, падалося, што ў камандзе няма такога іграка, які б не марыў забіць гол. Гэта быў іх дзень і заслужаная перамога прыйшла менавіта да іх. Другое месца занялі прадстаўнікі СШ №3, трэцяе – СШ №4. Па-за п’едэсталам засталіся гімназісты і вучні СШ №1.

Лепшым іграком турніру названы Арсеній Антановіч, варатаром – Данііл Каховіч (абодва – СШ №3), абаронцам – Дзяніс Завадскі, нападаючым – Арцём Андрыеўскі (абодва – СШ №2).



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть