Лыжня 2016
Спаборніцтвы пад такой назвай сабралі на пляцоўцы каля СШ №4 г. Лунінца юных прыхільнікаў кёкусінкай будо каратэ з клуба ‘‘Самурай” і іх бацькоў. На старт выйшлі 35 загартаваных і вынослівых лыжнікаў.
Першымі ўключыліся ў барацьбу малышы — 4-6 гадовыя “самураі”. Самыя хуткія хвіліны паказаў Ілья Прыходзька. У 7-9-гадовых спартсменаў пераможцамі сталі Мікіта Ячмяновіч і Варвара Бірыла (на здымку).
Ва ўзроставай групе 12-13 год недасягальным для сапернікаў аказаўся Ягор Гоман. Наталля Карасёва парадавала лыжным ходам і заняла першае месца сярод юнакоў і дзяўчат, якім споўнілася 14-15 год. У спаборніцтвах сярод старэйшага пакалення пераможцамі сталі Аляксей Арашкевіч і Ірына Раковіч.
У марозны дзень дарэчы быў гарачы чай, аб чым загадзя паклапаціўся кіраўнік клуба Дзмітрый Карасёў. Ён жа выказвае ўдзячнасць адміністрацыі СШ №4 за прадастаўлены спартыўны інвентар.