Новы сезон распачаты
У мінулую суботу стартаваў 28-ы чэмпіянат краіны па міні-футболе сярод каманд вышэйшай лігі.
Мікашэвіцкі “Граніт” гуляў на выездзе з “МАПІДам”. Трэба сказаць, што менавіта гэта сталічная каманда спыніла “гранітаўцаў” у мінулым сезоне на стадыі 1/4 фіналу. Узяць рэванш нашым землякам не ўдалося і цяпер, яны саступілі з лікам 1:3. Аўтарам адзінага мяча ў мікашэвіцкай камандзе стаў Сяргей Юнчыц.
У суботу, 10 верасня, “Граніт” правядзе дамашні паядынак з “Дарожнікам”, які ў першым туры перайграў сёлетняга чэмпіёна краіны “Лідсельмаш” (3:2).
Сезон 2016/17 “Граніт” правядзе ў наступным складзе: варатары – Вячаслаў Быкоўскі, Аляксандр Дзядовіч і Яўген Журакоўскі, палявыя ігракі – Уладзімір Бабылёў, Юрый Когут, Іван Канстанцінаў, Яўген Пашкевіч, Тарас Рудавец, Аляксандр Самусевіч, Андрэй Семянюк, Віталь Танскі, Віталь Халімончык, Міхаіл Шабан, Аляксей Шаўчэнка, Сяргей Юнчыц. Трэнерскі штаб па-ранейшаму ўзначальвае Аляксей Шаўчэнка. Яму дапамагаюць Аляксандр Байда і Ігар Кіркіж. Начальнік каманды – Аляксандр Дзядовіч.