«Перамагае той, хто больш таго хоча…»
Спорт

«Перамагае той, хто больш таго хоча…»

фк гранит

З гэтай думкай галоўнага трэнера ФК “Мінск” Андрэя Пышніка, выказанага падчас прэс-канферэнцыі, складана не пагадзіцца.

У “гранітаўцаў” была больш моцная матывацыя. Па-першае, яны вельмі хацелі апошні ў сезоне дамашні матч правесці на высокім узроўні і падарыць балельшчыкам сапраўднае спартыўнае свята. Па-другое, трэба было рэабілітавацца за паражэнне “Мінску” ў першым крузе з лікам 0:5.

Што датычыць сталічнага клуба, то ён зараз знаходзіцца ў “глыбокай псіхалагічнай яміне”, адкуль не можа выбрацца на працягу 5 тураў. Гэта было бачна па гульні, якая ў суботу адбылася на стадыёне “Палессе”. Калі на працягу першага тайма каманды вялі роўную гульню, асцярожнічалі, пры гэтым часта ўвязваліся ў шчыльную барацьбу, якая суправаджалася шматлікімі парушэннямі, то другая палова сустрэчы была цалкам за “Гранітам”. Як і ў большасці матчаў чэмпіянату, мікашэвіцкім футбалістам удаецца праяўляць сябе ў рэалізацыі стандартаў. На 54-ай хвіліне пасля падачы Дзмітрыя Ігнаценкі ў штрафную мінчан лік у матчы адкрыў Дзмітрый Клімовіч. Другі мяч запісаў на свой рахунак Дзмітрый Асіпенка, які абыграў варатара гасцей і забіў гол у пустыя вароты. Лік 2:0 захаваўся да канца матча. Цяпер “Граніт” з 39 ачкамі перамясціўся на пяты радок турнірнай табліцы.

Заключны тур сезона “Граніт” правядзе на выездзе з бабруйскай “Белшынай”, якая падабралася да “Шахцёра” і тэарэтычна прэтэндуе на бронзу. Матч адбудзецца 8 лістапада.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть