Атрыманыя веды прымяняць на практыцы
Общество

Атрыманыя веды прымяняць на практыцы

У ПМК-59 прайшла планавая семінар-вучоба старшынь і казначэяў прафсаюзных камітэтаў аграпрамысловага комплексу Лунінеччыны, якую правялі прадстаўнікі абласнога камітэта прафсаюзаў.

5

Старшыня прафкама ПМК-59 Святлана Каховіч (на здымку) пазнаёміла з арганізацыяй прафсаюзнай работы, выкарыстоўваючы пры гэтым інфармацыйныя стэнды, а інжынер па тэхніцы бяспекі прадпрыемства Сяргей Комараў – з умовамі працы і быту меліяратараў. Спачатку зазірнулі ў пакоі прыёму ежы і адпачынку, арганізаваныя пры майстэрнях і гаражах. Адзначылі пануючыя ў іх цеплыню і ўтульнасць, а таксама наяўнасць халадзільнікаў, мікрахвалевых печаў і электрачайнікаў. Усім  гэтым карысталіся работнікі прадпрыемства, у якіх на той момант быў абедзены перапынак. Тэмпературны рэжым у вытворчых памяшканнях спрыяльны для работы, што вельмі важна, калі на вуліцы мароз. Пабывалі таксама ў  невялікай зале, абсталяванай тэнісным сталом, спартыўным інвентаром і трэнажорам. Па абстаноўцы зразумела, што аматары здаровага ладу жыцця ў механізаванай калоне ёсць, і яны не супраць вольную хвіліну выкарыстаць для актыўных заняткаў.

Падчас семінара разгледзелі разнастайныя пытанні: ад правільнасці вя-дзення справаводства і бухгалтарскага ўліку – да работы з калектыўнымі дагаворамі. За адведзены час прысутныя паспелі вывучыць нарматыўна-прававую базу дзейнасці прафсаюзаў, іх ролю ў забеспячэнні  кантролю за выкананнем працоўнага заканадаўства, пазнаёміліся з некаторымі тэхналогіямі вырашэння працоўных спрэчак.

Уражаннямі ад сустрэчы на Лунінеччыне падзяліўся намеснік старшыні абкама прафсаюза АПК Яўген Мартынюк:

– Роля прафсаюзаў у працоўных калектывах узрастае, пашыраюцца іх магчымасці, мяняюцца заканадаўства і яго патрабаванні. Усачыць за ўсім самастойна бывае няпроста. Таму падобныя сустрэчы вельмі карысныя і патрэбныя. Уразіла актыўнасць прысутных. Многія з іх смела задавалі пытанні, атрымлівалі адказы. У вы-ніку замест сухіх лекцый атрымалася жывая двухбаковая размова. Гэта вельмі радуе і дае падставы для ўпэўненасці,  што на Лунінеччыне працуюць па-сапраўднаму зацікаўленыя сваёй справай прафсаюзныя лідары.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть