Дарогай лёсу і Радзімы
Общество

Дарогай лёсу і Радзімы

дорогааааДарогі Радзімы і лёсу сышліся ў адну,

Жыццёвая восень нагадвае часам вясну.

Калі мацярынскае шчасце пастукала ў дом –

Ён будзе да скону асвечаны дзіўным святлом!

Галоўная вуліца вёскі Азярніца цягнецца прыгожай стужкай на некалькі кіламетраў. А побач з хатамі маляўнічай палоскай раскінулася невялікая рачулка. Нарадзіў-шыся сярод такой красы, немагчыма яе забыць і пакінуць назаўсёды. Напэўна таму Марыя Антонаўна Мікуліч, пра-жыўшы ў райцэнтры больш як трыццаць год, вярнулася на Радзіму.
Яе дзяцінства прайшло на другім беразе рэчкі, на хутары, сярод гонкіх соснаў і шапатлівых бяроз. У сям’і іх гадавалася чацвёра. Але лёс не быў літасцівы да яе родных. Пасталеўшы, два браты апынуліся ў далёкай Сібіры. Старэйшы Максім загінуў у аварыі, не дажыўшы і да 40 год. Малодшы Фёдар у 60 памёр ад хваробы. Яшчэ зусім дзяўчынкай трагічна пайшла з жыцця сястра Ганна… Так мала адмераўшы дзецям, Бог падарыў цяжкае і доўгае жыццё бацькам, якія пражылі амаль па 90 год. Зараз Таццяна Піліпаўна і Антон Лявонцьевіч Леўшыцы пахаваны на мясцовых могілках, а іх домік сіратліва глядзіць на вёску пустымі цёмнымі вокнамі…
Марыя Антонаўна ў 1960 годзе працаўладкавалася ў Лунінцы ў нарыхтоўчай канторы, дзе яе працоўны стаж склаў 27 год. Тады ж юнай 18-гадовай дзяўчынай сустрэла будучага мужа Аляксандра, які аўдавеў і застаўся з маленькімі дочкамі. Спалоханымі птушаняткамі ту-ліліся дзяўчынкі да таты, баючыся незнаёмай жанчыны. Але стрыманасць і цярпенне новай мамы вярнулі спакой і лад у сям’ю. Валя і Рая не адчувалі сябе абдзеленымі ласкай і ўвагай. Пасяліліся ва ўласным доме ў Лу-нінцы. Адно за адным нарадзі-ліся яшчэ пяцёра дзяцей…
Шумнае дзяцінства ў мнага-дзетнай сям’і заўсёды поўнае прыгод і захапленняў. Незаўважана ляцеў час, і хутка Валя выйшла замуж у Красную Волю, а Рая знайшла сваё шчасце ў Крыме. Цяпер жанчыны ўжо самі маюць унукаў, але падтрымліваюць цёплыя адносіны з роднымі.
Хутка падраслі і меншыя. Васіль, Вольга, Тамара і Генадзь жывуць са сваімі сем’ямі ў Лунін-цы, Галіна – у Пінску.
Дзяўчаты – усе мнагадзетныя матулі. А самы малодшы Генадзь – ужо мае маленькага ўнука.
Гэта іх дасягненні цяпер, а ў 1987 сям’ю чакала цяжкае выпрабаванне. Якраз калі ў хаце ла-дзіліся вяселлі і провады ў армію, нечакана ўсе асірацелі. Памёр Аляксандр, галава сям’і, бацька семярых дзяцей…
Тады яны, яе дзеці, не далі пахіснуцца пад ударам лёсу, адразу сталі дарослымі і самастойнымі.
Прайшло некалькі год пасля страты роднага чалавека, а сэрца не адпускаў пакутлівы боль. Пажаніліся меншыя дзеці, надышоў пенсійны ўзрост. Самотнасць і адзінота захліснулі жаночае сэрца. Тады яе выратавала вяртанне ў родную вёску. Састарэлым бацькам якраз патрабавалася дапамога. Успаміны дзяцінства, прыгажосць родных мясцін вярнулі Марыі Антонаўне спакой і ўпэўненасць. З часам тут яна сустрэла аднавяскоўца Міхаіла, які на той час таксама быў адзін…
«Просто встретились
два одиночества,
Развели у дороги костёр» – спявае Вахтанг Кікабідзе.
Свой “касцёр ля дарогі” яны “развялі” 15 год таму, калі сышліся жыць разам і купілі хату на ўскраіне роднай вёскі. Ціхае размеранае жыццё дваіх немаладых людзей меладычна дапаўняюць частыя тэлефонныя званкі. Гэта 7 дзяцей, 18 унукаў і 10 праўнукаў Марыі Антонаўны турбуюцца пра здароў’е самай роднай жанчыны на свеце. Абавязкова цікавяцца і пра справы Міхаіла Фёдаравіча, бо ўся вялікая сям’я прыняла і палюбіла чалавека, які стаў падтрымкай іх матулі на схіле жыццёвага шляху.
А з вокнаў іх драўлянай хаты з аднаго боку відаць імклівую плынь рачулкі, а з другога – ціхую вясковую вуліцу, якая сваімі пад’ёмамі, спускамі і паваротамі нагадвае дарогу жыцця з усёй яго непрадказальнасцю.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть