Каб быў прыгожым наш край…
Общество

Каб быў прыгожым наш край…

субботникНа Лунінеччыне прайшоў раённы суботнік. Удзел у ім прынялі 23150 чалавек. Заробленыя сродкі (па папярэдніх падліках — 280 мільёнаў рублёў) накіруюцца на ачыстку водных аб’ектаў і добраўпарадкаванне зон адпачынку.

На рабочым месцы правяла яго прыбіральшчык дваровых тэрыторый жыллёва-камунальнай гаспадаркі Людміла Суворава. За ёй замацаваны вуліцы Лісовіча і Чэхава ў райцэнтры. За парадкам і чысцінёй на іх сочыць вось ужо 8 год запар, і ніколі не чула ў свой адрас незадаволеных скаргаў ад людзей. Мясцовая жыхарка Зінаіда Клімовіч адзначыла: “Наша Людміла — цудоўны чалавек і вельмі адказны работнік! Тратуары заўсёды падмецены. Зараз лісце прыбірае, а зімой рэгулярна ачышчае дарожкі ад снегу…”.

Прылягаючая тэрыторыя сярэдняй школы №1 г.Лунінца патанае ў клумбах. Кветкі на іх зіхацяць колерамі вясёлкі і дораць наваколлю непаўторны пах. Клапоціцца аб прыгажосці лабарант Таццяна РАКОВІЧ (на здымку), якую падчас суботніка засталі за пасадкай чарговых раслін:

— На новае месца перанесла “шчупаковы хвост”. Ён рос на падаконніку ў адным з кабінетаў, дык няхай цяпер радуе прахожых!

Хочацца спадзявацца, што такімі ж дагледжанымі і добраўпарадкаванымі неўзабаве стануць усе куточкі нашай Лунінеччыны.

Наталля ПАЎЛЮКЕВІЧ



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть