Молодежь

Подых самабытнасці

У Іванава прайшоў пяты адкрыты абласны фестываль “Радавод”. Гучала тут беларуская, польская, украінская, руская мовы і нават местачковыя дыялекты. Горад ускалыхнулі песні, танцы, найгрышы на розных народных інструментах.

суничка

На цэнтральнай плошчы раскінулася выстава народнай творчасці “Горад майстроў”. Госці свята і журы разглядалі цуды, зробленыя рукамі дзяцей, вырабы з керамікі, саломкі, вышыўкі з бісеру. Уразіла ўсіх “Бабуліна кухня”. Многія хацелі паспрабаваць спрадвечныя беларускія стравы, нават грошы прапаноўвалі за ласункі: халаднічок, верашчаку, пячэнне, варэнікі, піражкі…Шмат апладысментаў і дыплом першай ступені атрымалі ўдзельнікі ўзорнага фальклорнага ансамбля “Сунічка” Вулькаўскай 1 СШ (кіраўнікі Людміла і Уладзімір Калянковічы і Ганна Лазько). Заслужаныя ўзнагароды дасталіся таксама выхаванцам і выкладчыкам Цэнтра дзіцячай творчасці.

У конкурсе побытавых танцаў пяць “сунічкавых” пар дайшло да фіналу. Дыпломамі адзначаны Кірыл Яроцкі і Аня Верас, Віталь Кавалевіч і Дзіна Мальцава, Рома Шпакоўскі і Саша Грушэўская, Саша Шпакоўскі і Даша Багданец, а Саша Верас і Даша Гелец занялі другое месца.
І яшчэ некалькі красамоўных лічбаў – удзел у фінальных мерапрыемствах “Радаводу” прыняло больш як 1100 дзяцей, а ў занальных этапах – без малога 20 тысяч. Вялікая заслуга ў гэтым метадыста Брэсцкага абласнога Цэнтра маладзёжнай творчасці Веры Волкавай, якая разумее, што той народ багаты, які шануе сваю мову, песні, танцы, самабытную творчасць.

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть