Молодежь

Хто каго?

0-img_9519

«Бітва пакаленняў» прайшла ў гарадскім Доме культуры.

Праведзеная ўпершыню ў мінулым годзе, гульня дала другі старт. На гэты раз сапернічалі прадстаўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і каледжа сельгасвытворчасці.

Удзельнікі каманд 70-ых «Адрэналін» і 90-ых «Тарнада» прадставілі сябе ў візітоўцы, паказалі вакальныя дадзеныя і гумар у музычным дыялогу, прадэманстравалі артыстызм і мастацкі талент у конкурсах «Тэатральны гурток» і «Партрэт». Хуткасць, азарт, шчырая радасць пасля кожнага ўдала пройдзенага задання – хто сказаў, што два пакаленні не могуць быць на адной хвалі?!

0-img_9556

Атмасфера панавала не па-зімоваму гарачая! Ледзь толькі пачалася «бітва», як зала выбухнула ад смеху, крыкаў і апладысментаў балельшчыкаў. Падчас было ўвесці новую намінацыю «Лепшая каманда падтрымкі»! Вядома, самым складаным аказалася выбраць пераможцу. Гэтае права прадаставілі журы, у склад якога ўваходзілі намеснік старшыні райвыканкама Анатоль Захаркевіч, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Гапон і першы сакратар райкама БРСМ Ігар Гаргун. Першае месца дасталася камандзе «Адрэналін».

Наталля Арашкевіч

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть