На шляху да храма

“…Так уж Всевышний создал: мы — люди не когда дышим, а когда любим”

Пятыя Свята-Андрэеўскія педагагічныя чытанні адбыліся на базе СШ №2 г. Лунінца.

Восеньскім канікулам у нашым раёне адпавядае традыцыйная сустрэча. У пяты раз раілся сейбіты “разумного, доброго, вечного”, адны з якіх нясуць слова Божае ў cвaix прыходах, другія — даюць святло ведаў у класах вучням.

007  008

Шматлікіх прадстаўнікоў духавенства, настаўніцтва, грамадскасці вітaў начальнік аддзела адукацыі, спорту i турызму Іван Раковіч. Ён падкрэсліў: тэма сустрэчы адпавядае запавету аднаго з класікаў педагогікi, што “неабходнымі для кожнага чалавека прызнаюцца ўменне чытаць, пісаць i лічыць, веданне асноў сваёй рэлirii i сваёй радзімы”. I кожны з удзельнікаў чытанняў, асэнсоўваючы гэту думку, выказваў сваю неабыякавасць да падзей мінулага, што з сучаснасці праецыруюцца ў будучыню. А яшчэ выступленні былi прасякнуты шчырай любоўю — да справы, якой служаць прамоўцы; да людзей, якім яны адрасуюць праз сэрца выпакутаваныя веды; да навакольнага свету, у якім, на жаль, усё менш мipy…

Сёлетнія чытанні былі прысвечаны 1000-годдзю прастаулення святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзімipa (+1015). Ягожыццё i цяпер можа быць прыкладам для кожнага, хто прагне збаўлення. Аб значэнні маючай адбыцца ў наступным годзе падзеі для народаў, якія выйшлі з адной калыскі — Кіеўскай Pyci, паведаміў настаяцель Спаса-Прэабражэнскага храма в. Язвінкі іерэй Сергій Чыж. Бясцэнныя ўpoкi бабулінага выхавання — аб уплыве роўнаапостальнай княгіні Вольгі на свядомасць унука гаварыў iepэй Сергій Крышталь, настаяцель храма іконы Божай Маці Взыскание погибших г. Лунінца. Лейтматывам выступлення настаяцеля Свята-Троіцкага храма в. Вічын протамерэя Фёдара Пуцько аб жыцці князя да i пасля Хрышчэння была бязмежная ўдзячнасць нашчадкаў за цывілізацыйны выбар Уладзіміра, які змяніўся сам (застаўшыся ў народзе пад iменем Краснае Сонейка) i вызначыў гістарычны шлях усходніх славян.

Сёлета праваслаўны свет адзначаў 700-годдзе прападобнага Сергія Раданежскага. Верш у я го гонар у цудоўным выкананні настаўнщы СШ №4 Святланы Карпінскай стаў прысвячэннем yciм імяніннікам. Удзельнікам юбілейнага хрэснага ходу ад Масквы да Сергіева Пасада быу iepэй Сергій Плотніцкі, які добра знаёмы лунінчанам па служэнню ў Свята-Крыжаўзвіжанскім храме. Цяпер як кіраўнік сацыяльнага аддзела Пінскай eпapxii бацюшка займаецца будаўніцтвам дабрачыннага прытулка “Рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў i храма ў гонар святога цэсарэвіча Алексія.

010

Супярэчлівыя прыклады з гісторыі развіцця праваслаўя ў нашым кpai прывёў настаяцель храма Нараджэння Багародзіцы в. Лахва протаіерэй Валерый Скрабец. Жартаўлівае завяршэнне яго прамовы ўтрымлівала глыбокі сэнс:

— Каб захаваць i вёскі, i храмы, ix трэба любіць. Без любві — як без вады: i нi туды, i нi сюды…

Увасабленнем слоў бацюшкі былi педагогі, якія авалодваюць бясцэнным багаццем ведаў i перадаюць яго cвaiм вучням. Аб тым, што 900-годдзе аўтара “Повести временных лет”, прападобнага Нестара Летапісца, Пячэрскага (+1114), якое адзначым 9 лістапада, — падзея ў гісторыі і царквы, i грамадства, нагадала настаўніца Лунінецкай гімназіі Ірына Грушэўская. Шмалікя apxiўныя дакументы, апублікаваныя ў апошні час, прымушаюць да большай аб’ектыўнасці ў адносінах нават хрэстаматыйных гістарычных асоб, — гэта адзначыла настаўніца СШ №2 г. Лунінца Дзіяна Сладзінская на падставе новых фактаў аб нацыянальна-вызваленчым паўстанні 1863 г. Аб асаблівасцях вясельнага абраду на даваеннай Лунінеччыне паведаміла настаўніца гісторыі Вялуцкай СШ Вольга Волін са спадзяваннем на выкарыстанне духоўнай спадчыны продкау i ў XXI стагоддзі. Жыццясцвярджальным гімнам друкаванаму слову прагучала выступленне бібліятэкара СШ №1 г. Мікашэвічы Галіны Mipoнавай, якая пры актыўным удзеле адміністрацыі, настаунікаў i вучняў у сваёй школе стварае музей буквара — кнігі, што не падуладна часу.

Нават пасля завяршэння чытанняў удзельнік доўга не разыходзіліся, усхвалявана абмяркоўваючы пачутыя даклады i наведваючы выставы, арганізаваныя работнікамі ўстаноў аддзела ідэалагічнай работы, культуры i па справах моладзі. Супрацоўнік краязнаўчага музея Наталля Паўловіч прадставіла “Выратаваныя каштоўнасці” — iконы, якія былi канфіскаваны Брэсцкай мытняй i перададзены ў фонды. Трэба было бачыць, як многа людзей благагавейна схіляліся да гэтых святынь…

009

Работнікі цэнтральнай бібліятэкі Аксана Максімчук i Таццяна Лазько расказвалі аб старажытных факсімільных выданнях, што, да гонару нацыі, адноўлены ў наш час. Ефрасіньеўскае i Слуцкае Евангеллі каштуюць вельмі дорага, знаходзяцца на адказным захоўванні, як i Біблія на трох мовах, фотаальбомы, прысвечаныя царственным страстацерпцам i Патрыярху Алексію II, мастацкія ілюстрацыі па сюжэтах Старога i Новага Запаветаў… “Прыгажосць Божага свету” занатавалі ў cвaix малюнках вучні мастацкага аддзялення Лунінецкай ДШМ, выставу якіх падрыхтавалі выкладчыкі Сяргей Cкi6a i Станіслаў Баўкуновіч. Захапляючым завяршальным акордам, святочным падарункам да першай круглай даты чытанняў стаў канцэрт народнага аркестра народных інструментаў пад кіраўніцтвам Наталлі Юрцэвіч. Многія выканаўцы — спевакі царкоўных хораў. Сугучна біблейскай ісціне гучалі музычныя шэдэўры, якія можна аб’яднаць назвай аднаго з ix — “Дзеля любві можна i памерці…”. Але i педагогі, i свяшчэннікі працуюць дзеля жыцця. Аб гэтым гаварылі ўдзельнікі чытанняў.

Загадчык вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі Валянціна Богдан:

— Выступленні настолькі захапілі слухачоў, што, здавалася, было чутна, як б’юцца ix сэрцы. Напярэдадні чытанняў мы з метадыстам Аленай Юрко, арганізатары, вельмі хваляваліся. I ноччу ў мяне нарадзіўся верш. Аб простых ісцінах, аб дабры, што перамагае зло, аб чалавечнасці. I менавта гэтымі радкамі, замест афіцыйных фраз, захацелася закрыць чытанні…

Кipaўнік аддзела рэлгійнай адукацыі Пінскай eпapxii, настаяцель храма у гонар святога пакутніка дзіця Гаўрыіла Беластоцкага г. Пінскa iepэй Biктаp Сачкоўскі:

—    Святая царква праз Евангелле кожнаму дае маральныя арыентыры, якія правераны тысячагоддзямі. Сэнс жыцця не можа быць у спажыванні — толью праз духоўнае ўдасканаленне пралягае шлях у Царства Нябеснае. Шмат чуў пра Свята-Андрэеўскія чытанні. Упершыню прысутнічаў i пераканаўся, што гэта — Богаўгодная справа. Жадаю лунінчанам, каб заўсёды выступленні былі такімі ж глыбокімі, а кола удзельнікаў — шырэйшым, каб чытанні, што цяпер можна назваць нават епархіяльнымі, набылі статус міжнародных.

Дырэктар СШ №2 г. Лунінца Мікалай Гарадкавец:

—    Вядома хрысціянская ісціна, што вера без спраў ёсць мёртвая. Аналагічна лічым i ў грамадстве: слова павінна пацвярджацца справай. Нядаўна нашы вучні правялі кірмаш міласэрнасці. Вырашылі выручаныя сродкі нaкіpaваць на ўзвядзенне дзіцячага xоспісу ў Пінскай eпархіі.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть