РАМОНТ ПАСЛЯ РЭКАНСТРУКЦЫІ
Официально

РАМОНТ ПАСЛЯ РЭКАНСТРУКЦЫІ

img_1501Зусім нядаўна завяршыліся работы па вуліцы Гагарына, якія праводзіліся згодна з рэканструкцыяй. Здавалася б, радавацца трэба, што старажытная вуліца набыла новае аблічча. Але, як кажуць, дзе тонка, там і рвецца…

Зноў давялося зняць новае асфальтавае пакрыццё. Калі раней незадаволенасць выклікаў участак на перакрыжаванні вуліц Гагарына, Энергетыкаў і Калінковіча, то на гэты раз – насупраць дома №113. Як паведаміў галоўны інжынер КУП ВКГ “Водаканал” Віталь Гаўрыловіч, на ўчастку пракладзены чыгунна-раструбныя трубы. У адным са стыкаў адбыўся парыў. Такое здараецца. Прадугледзець яго практычна не магчыма, а выканаць замену труб на ўсім 2-кіламетровм участку не хапае фінансавых сродкаў. Сеткі, зразумела, не новыя, але тэрмін іх службы яшчэ не выйшаў.

На сённяшні дзень парыў ліквідаваны. На ўчастку, дзе праводзіўся рамонт, у мінулую пятніцу паклалі плітку. Калі ўмовы надвор’я будуць больш спрыяльнымі, сіламі ДРБУ-101 асфальтавае пакрыццё будзе адноўлена.

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть