Гісторыю неабходна памятаць
Присяга

Гісторыю неабходна памятаць

етераны музейВетэранскі актыў раёна наведаў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Паездка стала магчымай дзякуючы падтрымцы раённага савета ветэранаў, а таксама аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціны Верас.
У новым будынку на плошчы больш як 3 тысячы квадратных метраў размешчана дзесяць выставачных залаў і больш як 8 тысяч экспазіцыйных матэрыялаў, якія расказваюць пра жыццё напярэдадні вайны, у гады ліхалецця і пасля перамогі. Супрацоўнікі музея зараз аказваюць звыш 20 асноўных паслуг: ад правядзення аглядных і тэматычных экскурсій, індывідуальных кансультацый, да работы з фондавымі матэрыяламі і прадастаўлення пляцоўкі для стральбы імітацыйнымі сродкамі часоў Другой сусветнай вайны.
Экскурсія ўразіла разнастайнасцю баявой тэхнікі, дакументаў, фотаздымкаў і асабістых рэчаў ветэранаў, прадстаўленых як асобна, так і ў выглядзе экспазіцый. Шмат увагі адведзена партызанскаму руху. Асобны раздзел музея – генацыд нямецкіх улад у дачыненні да насельніцтва. Шырока прадстаўлена аперацыя “Баграціён”, рэйкавая вайна.
Старшыня раённага савета ветэранаў Надзея Лазіцкая экскурсіяй засталася задаволена: “Усё паказана ў дэталях: жыццё партызан, салдат, мірнага насельніцтва. Музей уражвае. Экскурсія зусім не стамляе – яна захоплівае!”.
– Сюды абавязкова трэба прыйсці кожнаму,– гаворыць дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Верас. – Тут адчуваеш, якія цяжкасці прайшоў народ. Ганарышся Беларуссю!



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть