Присяга

Паважаць, памятаць, шанаваць…

памятниккккДарогамі памяці прайшоў аўтапрабег па месцах баявой славы. Арганізатарам яго выступілі райвыканкам, ДТСААФ, раённы савет ветэранаў.
Спачатку калона, суправаджаемая аўтамабілем інспекцыі ДАІ, накіравалася ў воінскую часць 65405, дзе кіраўнікі пазнаёмілі з бытам салдат і тэхнічным узбраеннем. Пазней па маршруце накіраваліся ў Дзятлавічы, Навасёлкі, Велуту, Бастынь, Белае возера, Лунін. Вельмі адказна падышлі да ўдзелу ў мерапрыемстве каля помніка на Белым возеры адпачываючыя аздараўленчага лагера “Спадарожнік”. Сімвалічнай была і песня “Кацюша”, якую выканалі дзеці разам з ветэранамі. Усюды, дзе спынялася калона, аддавалі даніну памяці загінуўшым у гады вайны воінам і землякам. Да помнікаў ускладалі кветкі.
х х х
Знамянальнай падзеяй адзначылі 70-годдзе
вызвалення раёна ў Навасёлках. Тут прайшоў мітынг, прысвечаны адкрыццю помніка жыхарам вёскі, расстраляным і спаленым акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Паяўлення яго чакалі даўно. У далёкім 1942 годзе з 32 дамоў фашысцкім агнём былі знішчаны 26. За сувязь з партызанамі расстраляна 15 чалавек, яшчэ 17 – вывезены на работы ў Германію. На франтах вялі барацьбу з ворагам 20 навасёлкаўцаў, двое з іх загінулі, столькі ж лічацца прапаўшымі без вестак.
Ініцыятарамі адкрыцця помніка сталі мясцовыя жыхары і Бастынскі сельвыканкам. Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Рафаловіч, намеснік старшыні райвыканкама Анатоль Захаркевіч, кіраўнік мясцовай улады Фёдар Рашэцкі. Менавіта ім і Марыі Клімчук, дачцэ расстралянага Міхаіла Магнушэўскага, было дадзена права адкрыць помнік.
У сваім выступленні Ф.М. Рашэцкі адзначыў важнасць і значнасць адкрыцця помніка, асабліва сёння, на фоне трагічных па-дзей, што адбываюцца ў брацкай Украіне. Фёдар Міхайлавіч нагадаў, што Вялікая Айчынная вайна прайшла цяжкім катком па Лунінецкай зямлі. Ён падзякаваў вяскоўцам за ініцыятыву, адзначыў, што адкрыццё помніка – гэта не толькі даніна памяці загінуўшым на вайне людзям, гэта яшчэ і наглядны прыклад падрастаючаму пакаленню, як трэба паважаць і памятаць сваіх продкаў, шанаваць гістарычнае мінулае сваёй вёскі, сваёй краіны.
Усе выступаючыя былі адзінымі ў меркаванні, што помнік з’яўляецца сімвалам небывалай стойкасці і мужнасці людзей, чые лёсы апаліла ліхалецце. Аб тым, што нашчадкі назаўсёды захаваюць памяць аб жудасных падзеях вайны, нагадала літаратурная пастаноўка школьнікаў Вялікачучавіцкай СШ і музычная кампазіцыя групы хору ветэранаў “Спадчына”.
Настаяцель храма Святой Вялікапакутніцы Параскевы (в. Бастынь), протаіерэй Іаан Пятрэнка адслужыў літургію аб загінуўшых і правёў чын асвяшчэння помніка, да падножжа якога прысутныя ўсклалі кветкі.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть