Общество

Равесніца незалежнай Беларусі

Чарговая справаздачна-выбарная канферэнцыя ГА “Беларускі саюз жанчын” прайшла ў Мінску напрыканцы мінулага тыдня. Асаблівую ўрачыстасць ёй надалі святочныя мерапрыемствы з нагоды 25-годдзя грамадскага аб’яднання. Старшыні раённай арганізацыі Таццяне Вайцяхоўскай пашчасціла стаць сведкам гэтых падзей.

Шматлікія выступаючыя, а ўдзел ва ўрачыстасці бралі віцэ-прэм’ер Наталля Качанава, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі, старшыня Цэнтрвыбаркама Людзія Ярмошына, Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч і іншыя вядомыя на грамадскім алімпе асобы, падкрэслівалі асаблівую значнасць арганізацыі ў дасягненні згоды, павышэнні статуса жанчын, іх ролі ва ўсіх сферах жыцця краіны.

Сёння «БСЖ» налічвае 4 тысячы пярвічак, аб’ядноўваючы ў сваіх радах больш як 183 тысячы найбольш актыўных прадстаўніц цудоўнай сферы чалавецтва. Станаўленне арганізацыі, якая з’яўляецца равесніцай незалежнай Беларусі, адбывалася разам са станаўленнем краіны. Аб гэтым няпростым шляху расказалі тыя, хто быў ля вытокаў адраджэння жаночага руху. На канферэнцыі выбрана новае праўленне ГА “Беларускі саюз жанчын”. Яго ўзначаліла намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Марыяна Шчоткіна.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть