Раіса Мазырчук, старшыня Лунінецкай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь»: "Я іду на выбары, каб захаваць нашы традыцыі і каштоўнасці, каб і далей усе жылі ў мірнай і спакойнай краіне".
МикашевичиНовости районаОбществоЕдиный день голосования

Раіса Мазырчук, старшыня Лунінецкай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь»: "Я іду на выбары, каб захаваць нашы традыцыі і каштоўнасці, каб і далей усе жылі ў мірнай і спакойнай краіне".

Раіса Мазырчук, старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь»:

– Удзел у выбарах – гэта не толькі наша канстытуцыйнае права, але і паказчык грамадзянскай сталасці, самастойнай палітычнай пазіцыі, важны ўклад у фарміраванне будучыні любімай дзяржавы. Кожны чалавек павінен свядома і адказна падысці да такой падзеі, бо менавіта ад яго выбару залежыць тое, як мы будзем жыць далей.

Я іду на выбары, каб захаваць нашы традыцыі і каштоўнасці, каб і далей усе жылі ў мірнай і спакойнай краіне, дзе дзейнічаюць справядлівыя законы і на першы план ставяцца інтарэсы людзей.

Як лідар раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” запрашаю жыхароў Лунінеччыны прыйсці 25 лютага на выбарчы ўчастак і зрабіць выбар на карысць сваёй краіны!

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть