У СШ №4 г. Лунінца прайшла ўрачыстая цырымонія пасвячэння ў класы прававой накіраванасці
Школьный дневник

У СШ №4 г. Лунінца прайшла ўрачыстая цырымонія пасвячэння ў класы прававой накіраванасці

Актавая зала ледзь умясціла ўсіх жадаючых папрысутнічаць на свяце. Тут сабраліся навучэнцы, іх блізкія, сябры, педагогі і госці. Пад гукі марша паявіліся віноўнікі ўрачыстасці – 5-класнікі. Прыгожая, строгая форма так дапасавала хлопчыкам і дзяўчынкам! З пэўнай доляй паблажлівасці на “навічкоў” пазіралі іх старэйшыя на год “калегі”. З прывітальным словам да сабраўшыхся звярнуўся дырэктар установы адукацыі Аляксандр Благадзёраў. Прымаючы запаветную клятву, вучні паабяцалі строга захоўваць Канстытуцыю нашай краіны і яе законы, выконваць патрабаванні Статута школы і класа, быць сумленнымі, дысцыплі-наванымі і вернымі таварышамі, добра вучыцца, імкнуцца стаць годнымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Прыгожымі вершаванымі радкамі хлопчыкі і дзяўчынкі раскрылі сваё разуменне класаў прававой накіраванасці. Аказалася, што для іх гэта “Радзіма, сяброўства і сям’я”.

Пад дружныя апладысменты школьнікі атрымалі спецыяльныя пасведчанні і пагоны з рук начальнікаў: РАУС – Юрыя Лемяшэўскага і раённага аддзела Следчага камітэта – Андрэя Лукашэвіча, пракурора Аляксандра Карлюка. Кожны з іх падрыхтаваў не толькі шчырыя віншаванні ў адрас юных землякоў, іх настаўнікаў, але і памятныя падарункі. За поспехі ў вучобе, высокія паказчыкі ў спорце, актыўны ўдзел у жыцці школы і грамадзян-скую пазіцыю заахвочаны Дзмітрый Масло, Юлія Гопта, Аліна Петраноўская, Ксенія Хартановіч, Вікторыя Вікарчук, Ганна Стасюк, Маргарыта Паўловіч, Кірыл Дзмітрук. Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Людміла Курчэня адзначана за добрасумленныя адносіны да прафе-сійных абавязкаў, актыўную дзейнасць па прававой асвеце моладзі. Да цёплых пажаданняў далучыліся намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні РАУС Аляксандр Якавец, які парадаваў 5-класнікаў салодкімі пачастункамі, а таксама старшыня ветэран-скай арганізацыі органаў унутраных спраў Іосіф Мігель.

Загадчыца сектара выхаваўчай работы і аховы правоў дзяцінства аддзела адукацыі, спорту і турызму Таццяна Трэгубава не хавала гонару за выхаванцаў прававых класаў. Яна параіла ім актыўна засвойваць веды, пранесці праз усё жыццё пачуццё сапраўднага сяброўства. А каб яны змаглі занатоўваць для гісторыі свае лепшыя падзеі і дасягненні, падарыла фотаапарат.

Шчаслівы момант у жыцці сыноў і дачушак вельмі расчуліў бацькоў, ад імя якіх выступіла лунінчанка Ксенія Швед. Усведамляючы, што ў школе створаны ўсе ўмовы для інтэлектуальнага і фізічнага развіцця дзяцей, яна па-дзякавала мясцовым уладам, супрацоўнікам аддзела адукацыі і сілавых структур, адмі-ністрацыі навучальнай установы за садзейнічанне і падтрымку класаў прававой накіраванасці. Букетам кветак парадавалі класнага кіраўніка Наталлю Гаргун. Музычнае выступленне Максіма Перапёлкіна дапоўніла свята. Ён перадаў канцэртную эстафету вучням: 5-класнікі расказалі пра сябе з дапамогай вершаў, а 6-класнікі падзяліліся цудоўнай песняй пра міліцыю.

Па традыцыі школьнікі ўсклалі кветкі да помніка ахвярам першай бамбёжкі Лунінца. Вярнуўшыся ў залу, дзеці яшчэ доўга пазіравалі адзін аднаму на камеры ма-більных тэлефонаў і не толькі. Бадай, рана сцвяр-джаць, што ў будучым яны ўсе выберуць прафесію праваахоўнікаў. Аднак ужо сёння могуць паказваць годны прыклад для пераймання як у вучобе, так і паводзінах.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть