Свята сонца, дабра, працы і любові
Общество

Свята сонца, дабра, працы і любові

дажынаемУ мінулы чацвер у папрыгажэўшым аграгарадку Палескі прайшоў раённы фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2014». У такой форме ён праводзіўся ўпершыню, таму, напэўна, надоўга запомніцца яго ўдзельнікам і гасцям.
Пачалося мерапрыемства з традыцыйнага конкурсу “Валадар сяла”, фундатарамі якога сталі раённы камітэт ГА “БРСМ”, аддзел ідэалагіч-най работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, райкам прафсаюза работнікаў АПК, раённая арганізацыя ГА “Белая Русь”, ААТ “Белаграпрамбанк” і рэдакцыя “Лунінецкіх навін”. Чатыры маладыя сям’і спачатку прадстаўлялі візітную картку, потым паказвалі ўменне спраўляцца са звычайнымі сялянскімі справамі – рэзалі, калолі і складвалі дровы, запрагалі і распрагалі каня, а яшчэ здзіўлялі журы сваімі кулінарнымі здольнасцямі.
На пляцоўцы каля мясцовага Дома культуры сабралася шмат жадаючых паназіраць за спаборніцтвам, падтрымаць удзельнікаў. Хваляванне адыходзіла на другі план. Дзеткі дапамагалі бацькам і нават “канкурэнтам”. Хаця так называць будзе зусім няправільна. Тут панавалі падтрымка, весялосць, дабрыня. Невыпадкова, што журы было вельмі цяжка вызначыцца з прызавымі месцамі. Як адзначыў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Дубініч, усе ўдзельнікі варты перамогі, кожны – годны прадстаўнік вясковай моладзі. Аднак, конкурс ёсць конкурс. Трэцяга месца ўдастоена сям’я Трухновых з Палескага. Дзмітрый працуе
трактарыстам, Аксана – работнік па абслу-гоўванню і рамонту будынкаў і збудаванняў мясцовай гаспадаркі. Андрэй і Марына Ра-дзюкі – жывёлаводы СВК “Велута”. Разам з дзеткамі Ангелінай, Аняй, Алесяй і Сашам яны заваявалі другое месца. Як і сям’я Абравец з Луніна. Барыс – работнік упраўлення сельскай гаспадаркі, Марына – касір СВК “Лунінскі”, а дапамагалі ім дачушкі Надзея
і Крысціна. Пераможцамі сёлетняга конкурсу сталі жыхары Вулькі 2 Марыя Яраховіч і Вадзім Соц разам з дачкой Вікторый.

Урачыстай калонай прайшлі дэлегацыі гаспадарак ад уезда ў аграгарадок да мясцовага СДК. Асноўныя па-дзеі адбываліся на пляцоўцы перад ім.
Старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч павіншаваў хлебаробаў Лунінеччыны з завяршэннем жніва. Кіраўнік раёна адзначыў, што сёлета ў нас ёсць цудоўная нагода для гонару. У краіне сабраны важкі ўраджай збожжа – больш як 9 мільёнаў тон. З іх 68 тысяч тон у рэспубліканскі каравай унесла Лунінеччына. Мы справіліся з пастаўленай Прэзідэнтам краіны задачай – сабраць ураджай якасна і ў тэрмін, а ўраджайнасць нашых ніў склала амаль 33 цэнтнеры з гектара.
– Самае каштоўнае, – сказаў Васіль Міхайлавіч, – гэта зямля і людзі, якія тут жывуць, якія заслужылі гэтае свята.
Ад земляробаў старшыні райвыканкама і старшыням усіх гаспадарак былі ўручаны караваі, выпечаныя з мукі новага ўраджаю.
Пераможцам раённага спаборніцтва прызнаны СВК “Велута”. У ліку прызёраў – “Вулькаўскі світанак” і “Гарадоцкі”. Кіраўнікі гаспадарак атрымалі заслужаныя ўзнагароды і прэміі ад райвыканкама.
Адзін за адным узніма-ліся на сцэну для ўшанавання экіпажы камбайнаў, вадзіцелі аўтамабіляў, машыністы зернесушыльных комплексаў. Заслужана былі адзначаны сямейныя і маладзёжныя экіпажы, маладыя вадзіцелі. За арганізацыю гарачага харчавання работнікаў, занятых на ўборцы ўраджаю збожжавых культур, падзякі старшыні райвыканкама аб’яўлены дырэктарам: філіяла “Грамадскае харчаванне” рай-спажыўтаварыства – Валянціне Швед і ААТ “Палессеэлектрамаш” – Ігару Цурыкаву. Такой жа ўзнагароды за арганізацыю гандлёвага абслугоўвання ўдастоены старшыня праўлення рай-спажыўтаварыства Максім Сумар.
Сімвалічны сноп збажыны ўручылі старшыні райсавета дэпутатаў Віктару Рафаловічу. Як адзначыў ён у сваёй прамове, для сельскіх працаўнікоў раёна сёлетні намалот збожжа – не мяжа, а толькі пачатак той карпатлівай работы, якая чакае наперадзе. Ён падзякаваў усім, хто працаваў кожны дзень, без выхадных, на агульны раённы каравай.
На свяце не было месца для суму. Працавалі гандлёвыя рады і выстава народнай творчасці. Для самых маленькіх удзельнікаў былі прадугледжаны дзіцячыя атракцыёны. Для аматараў здаровага ладу жыцця – спартыўныя спаборніцтвы.
Насычанай атрымалася і канцэртная праграма. Перад прысутнымі выступілі творчыя калектывы раёна. Гарачымі апладысментамі віталі ўдзячныя гледачы землякоў. Да позняга вечара працягвалася народнае гулянне. Закончылася ўсё танцавальна-забаўляльнай праграмай.
Свята сельскіх працаўнікоў раёна завяршылася, яно ўдалося на славу. З нецярпеннем будзем чакаць наступнага. У будучым годзе яно таксама адбудзецца ў адным з аграгарадкоў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть