Таццяна ЦЯЛЬПУК: «Рэалізацыя патэнцыялу моладзі – дзяржаўны клопат…»
Новости районаОбществоРеферендум

Таццяна ЦЯЛЬПУК: «Рэалізацыя патэнцыялу моладзі – дзяржаўны клопат…»

Рэжысёр гарадскога Дома культуры Лунинца Таццяна ЦЯЛЬПУК лічыць, што новая канстытуцыйная норма, якая датычыць моладзі, закладзе падмурак канструктыўнага ўзаемадзеяння маладых людзей і грамадства.

– Гэта дазволіць юным землякам усебакова развівацца і годна адказваць на выклікі часу, а дзяржаве – уцягваць маладое пакаленне ў вырашэнне важных грамадскіх і палітычных задач, выхоўваць сапраўдных патрыётаў, адказных за сучаснасць і будучыню краіны.

Рэалізацыя патэнцыялу моладзі – дзяржаўны клопат, які будзе праяўляцца ў духоўна-маральным, інтэлектуальным і фізічным развіцці юнакоў і дзяўчат. Для дасягнення такой мэты будуць створаны неабходныя ўмовы. Хаця, па вялікім рахунку, у нашай краіне гэта ёсць. Напрыклад, у ГДК таленавітыя землякі могуць рэалізаваць сябе ў творчасці. Дзейнічаюць народныя клубы: шахматна-шашачны – “Ферзь”, паэтычны – “Муза”, дыска – “Эліпс-21”, а таксама духавы аркестр. Прычым, усе яны ўдастоены звання “народны”. Да таго ж, ёсць творчы клуб “Натхненне”. Так што, мы адкрыты для супрацоўніцтва з энтузіястамі, для якіх таленты не маюць межаў!

Беларусь прадастаўляе шырокі спектр магчымасцей перад моладдзю і гарантуе падтрымку смелых праектаў, ініцыятыў, памкненняў. Заклікаю жыхароў Лунінеччыны не заставацца ўбаку ад важнай у жыцці краіны падзеі . І абавязкова прыняць удзел як у маючым адбыцца рэферэндуме, 

Запісала Наталля Паўлюкевіч.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть