Общество

Урачыстасць з нагоды 100-годдзя Узброеных Сіл пройдзе ў ГДК 23 лютага ў 15.00

Лунінеччына рыхтуецца ўрачыста сустрэць 100-гадовы юбілей Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Напярэдадні пройдзе ўшанаванне ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з уручэннем юбілейных медалёў “100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь”. На сустрэчы ў школы завітаюць члены ГА “Беларускі саюз афіцэраў”, а ў воінскіх часцях, размешчаных непадалёк ад райцэнтра, ветліва сутрэнуць традыцыйныя экскурсіі вучнёўскай моладзі.
У дзень самога свята – 23 лютага – у гарадскім Доме культуры пройдзе святочнае мерапрыемства з нагоды 100-гадовага юбілею Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Пачатак урачыстасці – у 15.00. У сцэнарыі – віншаванні ад імя раённага выканаўчага камітэта, уручэнне заслужаных узнагарод, святочны канцэрт і шмат іншых прыемных момантаў. Запрашаем!

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть