Жыццё падаравала дзецям
Общество

Жыццё падаравала дзецям

бабуляЛюбоў Апанасаўна КАНАПАЦКАЯ нарадзілася ў 1933 годзе ў вялікай сялянскай сям’і. Яе дзяцінства і маладосць прайшлі ў ваенныя і пасляваенныя гады. Краіна на вачах адраджалася – будаваліся ў гарадах і вёсках новыя дамы, зазелянелі калгасныя палі.

Наша матуля, як і многія дзяўчаты, выйшла замуж. Бацька быў клапатлівы і сумленны чалавек. Працавалі ў калгасе. Сям’я расла хутка: нарадзіліся чатыры хлопцы і пятая доўгачаканая памочніца матулі Любка. Мы вучыліся ў школе, але заўжды спяшаліся дамоў, каб пагуляць з малой сястрычкай.
Ёй не споўнілася і два гады, як прыйшло вялікае гора – трагічна загінуў бацька. Мне не было і васьмі год, але вельмі добра запомніў бясконцыя горкія слёзы матулі. Многія раілі, каб яна аддала нас у інтэрнат. Адказ быў адмоўны…
Жыццё працягвалася. Мы скончылі школу, потым атрымалі прафесіі, служылі ў арміі. Восем год Любоў Апанасаўна чакала аднаго за другім сыноў. Восем год паштальён быў самым блізкім чалавекам. Пазней ва ўсіх паявіліся сем’і, дзеці. Раптоўна прыйшла першая сумная вестка – памёр старэйшы брат. А яшчэ праз некалькі год не стала і зяця.
На вачах стала старэць і хварэць маці. Аднойчы прызналася, што пачала з пенсіі грошы збіраць на пахаванне. Нарэшце дачакаліся вельмі добрай і прыемнай падзеі – вяселле ўнучкі.
– Цудоўна, – з радасцю адказала бабуля. – Я грошы сабрала, а смерць нікуды не дзенецца, няхай чакае, пакуль зноў збяру.
Сорак пяць год прайшло з таго часу, як Любоў Апанасаўна жыве без мужа. Яна ніколі не адчувала сябе адзінокай, бо заўсёды з ёй былі і ёсць дзеці, унукі, а зараз – і праўнукі.
Нашай матулі спаўняецца 80 гадоў. Мы ўсе жадаем ёй моцнага здароўя, ба-дзёрасці, доўгіх гадоў жыцця. Няхай сыны, нявесткі, 12 унукаў і 11 праўнукаў прыносяць толькі радасць і добрыя навіны.
Уладзімір КАНАПАЦКІ. в. Дзятлавічы. Фота аўтара.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть