Происшествия

Фальшываманетчыкі не дрэмлюць

деньгиПадробка грошай — небяспечны від злачынства, які падрывае эканамічную сістэму дзяржавы.

У Беларусі фальшываманецтва адносяць да катэгорыі цяжкіх супрацьпраўных дзеянняў.

Адметныя прыкметы несапраўдных банкнот:

  • адсутнасць ці імітацыя вадзянога знака на купонным полі; абароннай ніткі з мікратэкстам і каляровых валокнаў у тоўшчы паперы;
  • адсутнасць рэльефнасці, малюнкі недакладныя, больш светлых адценняў;
  • адсутнасць схаванай выявы;
  • узнікненне на лініі згібу купюры белай паласы — пералому з прычыны абсыпання фарбуемага рэчыва;
  • пад уздзеяннем вады малюнак размываецца;
  • аднолькавыя серыі і нумары на некалькіх купюрах;
  • папера мяккая, няроўнасці па краях;
  • несупадзенне выявы вонкавага і адваротнага бакоў.

Просім грамадзян праяўляць пільнасць пры аперацыях з наяўнымі грашамі, купляць валюту ў банкаўскіх установах, а за тавар разлічвацца толькі беларускімі рублямі.

Калі вы набываеце ці маеце ў наяўнасці несапраўдныя грашовыя сродкі, разлік імі цягне адказнасць згодна з артыкулам 221 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Калі купюра здаецца падазронай, не імкніцеся збыць яе іншаму грамадзяніну, бо самі можаце трапіць у лік фальшываманетчыкаў, а звяртайцеся з заявай у РАУС. Пры ўстанаўленні асоб, якія збываюць несапраўдныя купюры, тэлефануйце 102 або ў аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі РАУС 3-26-07.

Пётр ДАНІЛОВІЧ,
намеснік начальніка РАУС, начальнік крымінальнай міліцыі

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть