Спыніць падлеткавую злачыннасць
Происшествия

Спыніць падлеткавую злачыннасць

подросткиЗа тры кварталы года на тэрыторыі раёна непаўналетнія ўчынілі 24 злачынствы, прычым, палову з іх – навучэнцы сельскагаспадарчага каледжа. На “слізкую” сцяжынку сталі 8 падлеткаў. Калі ўлічыць, што летась прадстаўнікі гэтай навучальнай установы мелі дачыненне да 3 злачынстваў, то сёлета гэты паказчык павялічыўся ў чатыры разы. Яшчэ 40 чалавек прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
У чым прычына? Каб адказаць на гэтае пытанне, работнікі пракуратуры вывучылі сітуацыю, якая склалася ў сельгаскаледжы. Адным з фактараў, што спрыяе супрацьпраўным паводзінам падлеткаў, з’яўляецца недахоп увагі з боку адміністрацыі да прафілактыкі наркаманіі і алкагалізму, неналежнае выкананне актаў пракурорскага рэагавання. Яшчэ ў першым квартале была праведзена праверка выхаваўчай работы, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службаў, па выніках якой кіраўніку ўнесена прадстаўленне. Аднак, даведзеныя пракуратурай мерапрыемствы не выкананы. Вынікам сталі два крадзяжы маёмасці ў наступных кварталах. Адзін юнак паквапіўся на матацыкл у Кажан-Гарадку, другі разам з сябрам – на лодку.
Шырокі грамадскі рэзананс атрымала хуліганства на вуліцы Машэрава і дэндрапарку ў Лунінцы, калі трое нецвярозых выхаванцаў каледжа наўмысна пашкодзілі 21 дрэўца. Супрацоўнікі пракуратуры сустрэліся з калектывам і правялі прафілактычную размову, а таксама выступілі ў ліку ініцыятараў па аднаўленню парку і алеі.
У сувязі з выяўленымі недахопамі ў арганізацыі індывідуальнай прафілактычнай работы з непаўналетнімі 7 работнікаў прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.
Аляксандр КАРЛЮК, пракурор раёна.

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть