Происшествия

Юбілей святкавалі з ветэранамі

участковыйУ актавай зале РАУС прайшоў урачысты афіцэрскі сход з нагоды 90-годдзя ўтварэння службы ўчастковых інспектараў міліцыі.
– Участковыя не толькі стаяць на варце грамадскага парадку, раскрываюць злачынства, – адзначыў у сваім выступленні намеснік начальніка РАУС Ігар Жук. – Яны ва ўзаемадзеянні з іншымі зацікаўленымі службамі ратуюць сем’і, што апынуліся на краі бездані, імя якой алкагалізм. Яны аказваюць дапамогу дзецям, чые бацькі збіліся з вернага шляху, імкнуцца вярнуць да нармальнага жыцця і саміх бацькоў. Гэта высакародная місія.
Павіншаваў участковых са святам намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Кавалевіч, які ўручыў Ганаровую грамату райвыканкама Мікалаю Сядову і Падзячны ліст – Аляксандру Басманаву.
Аб гістарычных падзеях і подзвігах упаўнаважаных расказаў старшыня ветэранскай арганізацыі Мікалай Мігель. Былым участковым РАУС уручаны памятныя падарункі.
Завяршылася мерапрыемства невялікім канцэртам. Свае музычныя прывітанні дарылі прысутным Алег Жумашаў і Андрэй Канапацкі.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть