Происшествия

Жыць — па сродках

госконтроль

Выкарыстанне бюджэтных сродкаў і дзяржаўнай маёмасці знаходзіцца пад пільнай увагай супрацоўнікаў Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Так, на адным з прадпрыемстваў у ходзе праверкі ўстаноўлена неэфектыўнае выкарыстанне сродкаў бюджэту ў суме 1,6 мільярда рублёў. Больш чым 5 год таму іх затрацілі на выраб незапатрабаванай да цяперашняга часу праектна-каштарыснай дакументацыі. У іншым выпадку ў выніку ўключэння ў акты выкананых работ аб’ёмаў, якія фактычна не выконваліся, кошт будаўніча-мантажных работ толькі па шасці аб’ектах Дзяржаўнай праграмы “Чыстая вада” быў завышаны амаль на 1 мільярд рублёў. Распаўсюджанымі становяцца факты набыцця таварна-матэрыяльных каштоўнасцей з неабгрунтаваным выкарыстаннем пасрэдніцкіх структур, што прыводзіць да павелічэння кошту і дадатковых затрат бюджэту.

Выклікае занепакоенасць “згодніцкая” пазіцыя асобных органаў выканаўчай улады ў частцы фінансавання ў поўным аб’ёме любых прад’яўленых да аплаты прад-прыемствамі жыллёва-камунальнай гаспадаркі работ па бягучаму ўтрыманню і капітальным рамонце аб’ектаў добраўпарадкавання населеных пунктаў. Да таго ж, гаррайвыканкамы ў парушэнне Бюджэтнага кодэкса прымаюць рашэнні аб прызнанні крэдыторскай запазычанасці, створанай па прычыне прыняцця арганізацыямі абавязацельстваў, не забяспечваючых планавымі бюджэтнымі асігнаваннямі. Усталяваная практыка “дазваляе” такім прадпрыемствам не выконваць прынцып ажыццяўлення расходаў у межах гадавых планаў, незаконна перакладваючы частку лішніх расходаў. У канчатковым выніку гэта прыводзіць да парушэння плацёжнай дысцыпліны і збалансаванасці бюджэтаў усіх узроўняў.

Негатыўным наступствам з’яўляецца недахоп сродкаў у будучым для аплаты даўгоў і вядзення работ зараз. Нарастанне запазычанасці і праблемы неплацяжоў вядуць да пагаршэння фінансавага становішча, росту закрэдытаванасці суб’ектаў гаспадарання, і як вынік – павелічэння сабекошту тавараў і паслуг, а па асобных выканаўцах, якія не маюць абаротных сродкаў, – банкруцтва.
Нельга не ўзгадаць і тое, што шэраг прадпрыемстваў ЖКГ штогод выконвае работы па добраўпарадкаванню на сумы, якія на дзясяткі мільярдаў перавышаюць тыя, што планаваліся ў бюджэце. Пры гэтым, як сведчаць кантрольныя мерапрыемствы, неабходнасць асобных работ ды і іх фактычнае выкананне месцамі не пацвярджаюцца. За ўсе парушэнні віноўныя асобы прыцягваліся да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть