Актыўныя выхадныя
Спорт

Актыўныя выхадныя

валейболАдным з папулярных гульнявых відаў спорту на Лунінеччыне застаецца валейбол. Пацвярджэннем гэтаму стаў турнір у Луніне, на які ў мінулую нядзелю па ініцыятыве Аляксандра Клімчука і Дзмітрыя Дударгі з’ехаліся 10 мужчынскіх каманд.
Спаборніцтвы праходзілі на вясковым стадыёне, куды сабраліся шматлікія балельшчыкі. Сярод удзельнікаў – аматары валейбола з Міжлесся, Рэдзігерава, Дзятлавіч, Лобчы, Дварца, Луніна і Лунінца. Некалькі гадзін на гульнявой пляцоўцы ігракі аспрэчвалі тутул пераможцы. Яго па праву заслужыла каманда з Рэдзігерава. Другое месца занялі валейбалісты з Дварца, трэцяе – з Язвінак. Вынікі спаборніцтваў падвёў галоўны суддзя Аляксандр Мірановіч. У ліку лепшых ігракоў – Аляксей Мешчанінаў, Уладзіслаў Сацкевіч, Васіль Рахацэвіч, Іван Цапук, Аляксандр Канажанок, Аляксандр Самандык, Эдуард Чырэц, Дзмітрый Кузьміч, Дзмітрый Марозаў і Аляксей Матасюк.
БАРАЦЬБА ЗА КУБАК ПРАЦЯГВАЕЦЦА
Мікашэвіцкі “Граніт” паспяхова пераадолеў стадыю 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе.
На мінулым тыдні стала вядома, што з-за фінансавых складанасцей у ФК “Рэчыца-2014” усе ігракі напісалі заявы аб звальненні. Таму да апошняга пытанне аб тым, ці прыедзе каманда ў Лунінец, заставалася ад-крытым. Але, здаецца, кіраўніцтву рэчыцкага клуба ўдалося знайсці кампраміс, і балельшчыкі змаглі ўбачыць цікавы матч. Магчыма, сітуацыя, у якой апынулася “Рэчыца-2014”, не дазволіла ігракам у поўнай меры падрыхтавацца да гульні і раскрыць свае лепшыя здольнасці. Між тым, факт застаецца фактам: “Граніт” на сённяшні дзень мацнейшы. Мікашэвіцкія футбалісты перамаглі з лікам 1:0 (гол на рахунку – Дзмітрыя Ігнаценкі). І цяпер яны працягнуць барацьбу за Кубак.
Згодна з жараб’ёўкай, сапернікам “гранітаўцаў” на наступным этапе будзе “Іслач”. Матчы 1/8 фіналу пройдуць 23-24 жніўня.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть