Спорт

Галы – на зайздрасць

граніт-хімікНягледзячы на тое, што мошкі і камары актывізуюцца пад вечар, гэта не напалохала сапраўдных аматараў спорту падтрымаць каманду “Граніт”, якая на стадыёне “Палессе” ў мінулую суботу прымала светлагорскі “Хімік”.

Магчыма, з-за таго, што матч пачаўся са спазненнем на 20 хвілін (па прычыне адсутнасці машыны “Хуткай дапамогі”), пачатак гульні нагадваў трэніровачны сяброўскі паядынак. Мяч больш трымаўся ў сярэдняй зоне, вострых момантаў не было, а варатары нават “сумавалі”. Праз хвілін 30, быццам размяўшыся, “гранітаўцы” актывізавалі свае дзеянні. І адна з атак пасля прастрэльнай перадачы завяршылася голам, аўтарам якога стаў капітан каманды Уладзімір Кавалёнак. “Граніт” “прачнуўся”, і балельшчыкі ўбачылі тую гульню, дзеля якой яны прыйшлі на стадыён. Барацьба цалкам перамясцілася на палову гасцей. Націск быў настолькі адчувальны, што абарона “Хіміка” пахіснулася. А дакладны ўдар Максіма Бердніка прыкладна з 23-25 метраў параўнальны з тымі, што ў сусветным маштабе трапляюць у лік лепшых галоў месяца. 2:0 – з такім вынікам каманды адправіліся на перапынак. Другая палова гульні была таксама цікавай, але забітых голаў балельшчыкі больш не ўбачылі.

Показать больше

Похожие статьи

Одно Сообщение

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть