Спорт

Ідзем далей

фк гранитУсе каманды вышэйшай лігі паспяхова пераадолелі стадыю 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе.

Умінулую суботу на стадыёне “Палессе” “гранітаўцыі” прымалі клуб “Ашмяны” (Д3). У першым гасцявым матчы мікашэвіцкія футбалісты ўзялі верх — 3:1. А дома кажуць і сцены дапамагаюць. Вось толькі расслабляцца нельга ні ў якім выпадку. “Гранітаўцы” ж пачалі сустрэчу даволі вяла, дапускаючы шмат памылак і ў абароне, і ў нападзенні. Гэтым скарысталіся ашмянцы і на 21-ай хвіліне адкрылі лік. Балельшчыкі былі расчараваны такой гульнёй мікашэвіцкай каманды і апладысментамі падтрымалі гасцей. Нечаканы гол прымусіў гаспадароў актывізавацца, і праз 5 хвілін Андрэй Шэракоў зраўняў лік. Пазней ашмянцы неакуратна згулялі ў сваёй штрафной: абаронца рукой спыніў мяч. У выніку — пенальці, які паспяхова рэалізаваў Юрый Габоўда.

Другі тайм амаль цалкам праходзіў на палове гасцей. Двойчы Дзмітрый Ігнаценка парадаваў балельшчыкаў. А заключную кропку паставіў Дзмітрый Асіпенка. У выніку — 5:1 на карысць “Граніта”.

У суботу, 8 жніўня, у Лунінцы “гранітаўцы» ў рамках чэмпіянату краіны згуляюць з “Нафтанам». Пачатак матча ў 17.30.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть