Вынікі атэстацыі
Спорт

Вынікі атэстацыі

каратееаЭкзаменацыйныя выпрабаванні для тых, хто захапляецца кёкусінкай будо каратэ, – заўсёды свята.
Не стала выключэннем і чарговая атэстацыя. Ацэнку падрыхтаванасці спартсменаў даваў генеральны дырэктар Беларускай федэрацыі кёкусінкай будо каратэ Дзмітрый Аляхновіч. З 32-ух юных “самураеў” вытрымалі выпрабаванне 29. Белы пояс і белы з сіняй паласой (9-10 кю) атрымалі 8 чалавек. Уладальнікамі сіняга і сіняга з жоўтай паласой (7-8 кю) сталі 18 спартсменаў. Эльдар Эмінаў з СШ №2 пацвердзіў майстэрства на 6 кю (жоўты пояс), Вольга Карасёва (СШ №4) і Эдуард Арашкевіч (СШ №2) – на 5 кю (жоўты з зялёнай паласой).

ЗА ВЫХАД У ФІНАЛ
Завяршыліся занальныя спаборніцтвы па баскетболе сярод дзяўчат у рамках раённай спартакіяды школьнікаў.
У Вульцы 1 у рашаючым паядынку за першае месца каманда Дзятлавіцкай СШ перамагла равеснікаў з Луніна (30:19). За межамі фіналу засталіся прадстаўніцы Любані і гаспадыні.
У Мікашэвічах баскетбалісткі мясцовай СШ №1 упэўнена пераадолелі першы раўнд спаборніцтваў. І цяпер, разам са спартсменкамі лу-нінецкай СШ №1 павядуць барацьбу за прызавыя месцы ў фінале. Лунінчанкі, дарэчы, у няпростым паядынку з камандай Кажан-Гарадоцкай СШ узялі верх з лікам 19:17 і заваявалі запаветную пуцёўку. Не прайшлі ў заключную частку спаборніцтваў і баскетбалісткі з Язвін-скай СШ. Фінал адбудзецца ў суботу, 8 лютага, у лу-нінецкай СШ №4. Пачатак у 10.30.

ЛІДАР ГУБЛЯЕ ПЕРШЫЯ АЧКІ
У мінулую нядзелю “Следчы камітэт” пацярпеў першае паражэнне ў “афганскім” турніры па міні-футболе.
Нягледзячы на гэтую акалічнасць, каманда працягвае лідзіраваць. Кампанію ў першай тройцы ёй складаюць “Гудкі” і“ІП”. Не згубілі шанцаў трапіць у прызёры “Манькавічы” і “Любань”.
Вынікі суботніх матчаў: “Базар” – “Следчы камітэт” – 2:9, “Вулька 1” – “ЖКГ-Мікашэвічы” – 1:7, “Любань” – “Лакаматыў” – 6:1, “Лунін-РФСК” – “Вулька 1” – 7:3, “ІП” – “Гудкі” – 1:3.
Вынікі нядзельных матчаў: “Лакаматыў” – “ЖКГ-Мікашэвічы” – 2:5, “СДЮШАР” – “Любань” – 4:5, “Лунін- РФСК” – “Лакаматыў” – 6:4, “Вулька 1” – “Базар” – 3:4, “Гудкі” – “Следчы камітэт” – 2:1, “Вулька 1” – “ІП” – 3:13.
Турнір працягваецца.

ПАКУЛЬ ПА НУЛЯХ
Пасля невялікага перапынку аднавіліся гульні чэмпіянату краіны па міні-футболе ў вышэйшай лізе.
“Граніт” дома гуляў з “Лідсельмашам” і ва ўпартым супрацьстаянні прайграў. Першая палова сустрэчы завяршылася нічыёй – 2:2. Другі тайм пачаўся з актыўных атак гасцей, якія за чатыры хвіліны забілі тры галы. “Гранітаўцам” давялося “даганяць”. Два мячы адыгралі, а вось на трэці не хапіла гульнявога часу – 4:5.
Матч паміж “Вітэнам” і “Базарам” праходзіў у Мінску ў спартыўным комплексе БДУФК. Тытулаваны сапернік адразу заявіў пра сябе і забіў у першыя 20 хвілін тры мячы ў вароты лунінчан. Другая палова сустрэчы праходзіла ў больш-менш роўнай барацьбе. Сапернікі абмяняліся “кампліментамі” – двойчы кожны. У выніку перамогу святкаваў “Вітэн” – 5:2.
У складзе лунінецкай каманды “Базар” прайшлі невялікія змены: паявіліся два новыя ігракі. Гэта – Антон Абызаў (раней гуляў у “Ітранзішэн- БДУФК”, “Рудакова”) і Дзяніс Кіслюк (“Граніт”, “Вітэн” , “Лідсельмаш”).
Да канца сезона не зможа выступаць за “Базар” Аляксей Іўчанка, які атрымаў сур’ёзную траўму.

БЮДЖЭТ 650 ТЫСЯЧ ДОЛАРАЎ – НЕ МЯЖА
Улічваючы, што ў бліжэйшыя два гады плануецца павялічыць футбольную вышэйшую лігу да 16 каманд, у ліку прэтэндэнтаў на траплянне ў эліту ўсё часцей называюць ФК “Граніт”. Вось што пра гэта думае дырэктар клуба Андрэй БАХНО:
– Рашэнне аб маючым адбыцца пашырэнні вышэйшай лігі лічу прагрэсіўным. Спадзяюся, гэта адбудзецца за кошт каманд з глыбінкі. Практыка паказвае, што ў Мінску цікавасць да футбола адсутнічае, аб чым сведчаць пустыя трыбуны. А ў невялікіх гарадах, дзе ў лю-дзей не такі шырокі выбар забаў, прыярытэты зусім іншыя.
У нашага клуба ёсць неабходная інфраструктура для выступлення ў вышэйшай лізе: футбольная школа, прыгожы стадыён, выдатны аўтобус. Яго нам, дарэчы, падарыў губернатар за выхад у вышэйшую лігу. А дубль, калі трэба будзе, збяром: мы ўжо гэта праходзілі.
Не спыняемся на дасягнутым. Плануем зрабіць сінтэтычнае поле для дзяцей. Гэтае пытанне нядаўна паставіў перад старшынёй БФФ Сяргеем Румасам, які абяцаў дапамогу. Выхаванцы нашай школы гуляюць у лепшых клубах Беларусі: Вадзім Курловіч – у “БАТЭ”, Мікалай Януш – у “Шахцёры”, юнакі 1995-1997 гадоў запрашаюцца ў зборныя сваіх узростаў. Што датычыць стадыёна, вядома, было б лепш праводзіць дамашнія матчы ў Мікашэвічах. Але 44 кіламетры да Лунінца – невялікая адлегласць. Калі выступалі ў вышэйшай лізе, заказвалі для прыхільнікаў аўтобусы. Стадыён новы, трыбуны змяшчаюць 3100 гледачоў. Для горада з 25-тысячным насельніцтвам гэтага дастаткова.
У нас не супербюджэт, але для першай лігі нармальны – 650 тысяч долараў. Ігракі зарабляюць менш, чым рабочыя на нашым прадпрыемстве: 7-8 мільёнаў рублёў. Аднак плануем павялічыць бюджэт і заработную плату на 15-20 працэнтаў.
Адносна ратацыі маё меркаванне такое: яна, няхай і мінімальная, але павін-на быць. Яшчэ прапанаваў бы абавязковы “вылет” каманды, якая заняла апошняе месца.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть