Захапляльная развязка
Спорт

Захапляльная развязка

волейбол

У мінулыя выхадныя ў спартыўнай зале політэхнічнага каледжа было горача, а эмоцыі балельшчыкаў натхнялі каманды на прыгожую і выніковую гульню.

У суботу адбыліся паўфінальныя паядынкі чэмпіянату раёна па валейболе, якія вызначылі, хто павядзе барацьбу за бронзу, а хто – за золата.

У нядзелю першымі выйшлі на пляцоўку каманды “Феміда” і “Граніт”. Многія аматары валейбола менавіта гэтым зборным прарочылі ўдзел у асноўным фінале. Але ж, на гэты раз яны вялі разборку толькі за трэцяе месца. “Феміда”, здаецца, шмат сіл затраціла на паўфінальны паядынак з “Рэдзігерава-Мікашэвіцкая ЖКГ”, і не змагла аказаць годнага супраціўлення “гранітаўцам”. Мікашэвіцкая каманда перамагла 3:0 і заваявала бронзавыя ўзнагароды.

У матчы за галоўны трафей спаборніцтваў валейбалісты “Цэнтральнай раённай бальніцы” сустракаліся са зборнай “Рэдзігерава-Мікашэвіцкая ЖКГ”. Першы сэт лунінчане выйгралі, а вось тры наступныя, якія праходзілі ва ўпартай барацьбе, былі за рэдзігераўцамі.

– Настройваліся толькі на перамогу, – расказаў трэнер каманды Юрый Даніловіч. – У нас атрымалася ўсё. Мы верылі, таму і сталі лепшымі. Гэта вельмі прыемна. А яшчэ нас актыўна падтрымлівалі балельшчыкі. Вялікі ім дзякуй!

Падчас урачыстай цырымоніі ўзнагароджвання ўдзельнікаў чэмпіянату вітаў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Гапон. Ён жа ўручыў узнагароды камандам і асобным ігракам. Лепшымі прызнаны: “лібера” – Генадзь Арол (“Граніт”), нападаючы – Аляксандр Круць (“ЦРБ”), пасуючы – Аляксандр Ткачук (“Рэдзігерава-Мікашэвіцкая ЖКГ”). Прыза лепшага іграка турніру ўдастоены Аляксандр Кананюк (“Рэдзігерава-Мікашэвіцкая ЖКГ”).

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть