«Не прапальвай сваё жыццё». Актывісты прайшліся па "Сіці" у Лунінцы
ЗдоровьеМикашевичиНовости районаОбщество

«Не прапальвай сваё жыццё». Актывісты прайшліся па "Сіці" у Лунінцы

За 11 месяцаў 2023 года ў Лунінецкім раёне адбылося 50 пажараў, 20 з якіх – па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём. На жаль, шкодная звычка пакурыць у ложку забрала жыцці траіх грамадзян.

У рамках другога этапа акцыі “Не прапальвай сваё жыццё” старшы інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Марына Качура разам з актывістамі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў з сярэдняй школы №2 г. Лунінца правялі прафілактычнае мерапрыемства ў гандлёвым цэнтры “Сіці”. Землякам расказалі аб статыстыцы і прычынах здарэнняў, нагадалі, як не трапіць у бяду пры курэнні. Грамадзянам параілі развітацца з дрэннай звычкай, прадэманстравалі “партрэт курыльшчыка”, а роставая лялька “Вогнетушыцель” прапаноўвала абмяняць цыгарэты на цукеркі.

– МНС нагадвае, што ніколі нельга курыць у ложку, – зазначыла Марына Вітальеўна. – Трэба абавязкова затушыць акурак і выкарыстоўваць попельніцу. Забараняецца кідаць акуркі з вокнаў і балконаў. У доме павінен быць устаноўлены аўтаномны пажарны апавяшчальнік. У выпадку пажару тэлефанаваць выратавальнікам на нумары: 101 ці 112.

Наталля ГРУДЗЬКО. Фота з архіва.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть