Сёння — Дзень медыцынскіх работнікаў! (Лунінецкі раён)
ЗдоровьеМикашевичиНовости районаОбщество

Сёння — Дзень медыцынскіх работнікаў! (Лунінецкі раён)

Паважаныя медыцынскія работнікі, ветэраны аховы здароўя! Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам – Днём медыцынскіх работнікаў!

Вы прысвяцілі сябе адказнай і высакароднай справе –аберагаць здароўе і жыццё людзей. Спагада, міласэрнасць, гуманізм – вось тыя прынцыпы, на якіх грунтуецца ваша дзейнасць. Бясцэнны вопыт урачоў, падзвіжніцкая работа медсясцёр і малодшага медыцынскага персаналу з’яўляюцца падмуркам аховы здароўя.

Вынік вашай працы – гэта пастаянны рост якасці медыцынскага абслугоўвання, прафілактыка і аднаўленне здароўя жыхароў раёна.

Выказваем шчырую ўдзячнасць за добрасумленную працу, чуласць і ўважлівасць, за ўсё, што робіцца ў імя роск-віту Лунінеччыны, у імя чалавека.

Няхай работа адзначыцца новымі здзяйсненнямі і поспехамі. Жадаем вам, родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту!

Фотарэпартаж з урачыстага мерапрыемства, прысвечанага медработнікам Лунінецкага раёна

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть