Версия для слабовидящих
RU
BY
Лунинец online

Стартуе пяты сезон літаратурнага конкурсу «Духоўная веліч»

Стартуе пяты сезон літаратурнага конкурсу «Духоўная веліч»

Стартуе пяты сезон літаратурнага конкурсу «Духоўная веліч»

Літаратурны конкурс «Духоўная веліч» быў заснаваны ў 2018 годзе абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі, галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама сумесна з Брэсцкай і Пінскай епархіямі і Беларускім фондам міру.

Творчае спаборніцтва праводзіцца для папулярызацыі моўнай, літаратурнай і гістарычнай спадчыны Брэстчыны.

Конкурс накіраваны на выяўленне лепшых твораў, якія спрыяюць выхаванню духоўнасці, грамадзянскасці і патрыятызму, захаванню памяці аб знакамітых асобах вобласці, чые справы і духоўны подзвіг сталі ўзорам выканання абавязку і прыкладам бескарыслівай адданасці Радзіме, паўплывалі на грамадскае жыццё, культуру, навуку і гісторыю роднага краю.
У конкурсе могуць прыняць удзел аўтары, якія пражываюць на Брэстчыне і дасягнулі 18 гадоў.

Адборачная камісія прымае літаратурныя творы любых жанравых і кампазіцыйных асаблівасцяў (раман, аповесць, п’еса, зборнік апавяданняў ці вершаў) на рускай ці беларускай мовах.

Творы павінны быць прадстаўлены асобнымі кнігамі, выдадзенымі на працягу трох гадоў да часу абвяшчэння творчага спаборніцтва.

Конкурсныя работы прымаюцца з 1 верасня па 1 лістапада 2026 года ў чатырох намінацыях: «Паэзія», «Мастацкая проза», «Публіцыстыка», «Літаратура для дзяцей», «Дэбют».

Работы неабходна дасылаць на адрас: 224013, г. Брэст, праспект Машэрава, 75/1, каб. 605. Дасланыя кнігі не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.

Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі
Следующая новость →