Свята «Лунінецкія клубніцы» 24 чэрвеня. Праграма і творы канкурсантаў
КультураКонкурсЛунiнецкiя клубнiцыМикашевичиНовости районаОбщество

Свята «Лунінецкія клубніцы» 24 чэрвеня. Праграма і творы канкурсантаў

Прыемна здзівіла актыўнасць мясцовых паэтаў і празаікаў, якія ахвотна прынялі ўдзел у творчым конкурсе  да рэгіянальнага свята “Лунінецкія клубніцы” . Прыгожая, смачная і духмяная ягада з’яўляецца брэндам раёна і, як аказалася, цудоўна натхняе землякоў паказаць свае таленты.

Аўтары па-рознаму раскрылі тэму клубніц. Але ў кожным вершы і прозе гучаць гонар і павага да расліны, якая дорыць нам сваю дзіўную смакату і дае магчымасць нядрэнна зарабіць.

Дзякуй усім за стараннасць. Няхай натхненне ніколі не пакідае вас!

Нагадваем, што рэгіянальнае свята «Лунінецкія клубніцы», на якім і агучаць вынікі конкурса, пройдзе 24 чэрвеня!

ПРАГРАМА рэгіянальнага свята

Субота, аг. Дварэц

14.30-19.00 – выстава падворкаў сельскіх Саветаў “Клубнічны край”, выстава-продаж работ майстроў народнай творчасці і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;

15.55 – святочнае шэсце “Клубнічны парад”;

16.00-18.00 – пляцоўка “Літаратурны дворык”: кніжна-ілюстрацыйная выстава “Усё пра клубніцы”, паэтычныя чытанні “Клубнічнае лета”, выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

16.00-18.00 – дзіцячая пляцоўка “Клубнічны калейдаскоп”: аквагрым, гульні, конкурсы, забавы;

16.00-20.00 – цэнтральная сцэна: урачыстае адкрыццё свята, канцэртная праграма “Клубнічы рай – мой Лунінецкі край”, узнагароджванне пераможцаў конкурсаў вершаў, казак, песень, малюнкаў, падворкаў, тэатралізаванае прадстаўленне “Як сабраўся я на свята”, выступленне творчых калектываў Брэсцкай і Гомельскай абласцей;

16.00-20.00 – спартыўная пляцоўка “Вясёлыя спаборніцтвы”;

20.00-24.00 – дыскатэка “Клубнічны МІХ”.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram

Прапануем вашай увазе творы канкурсантаў

Ірына ВАНЮК (Язвінскі СДК)

Байка пра клубніцы

У адным сяле, не важна дзе,

Раслі клубніцы на градзе,

Сартоў было там вельмі многа,

Адзін смачнейшы за другога.

І вось, пачууўшы гэта, дзед –

Сцяпанам зваць, ён наш сусед –

Рашыў пайсці туды ў разведку,

Ды ўзяў з сабой сваю суседку.

Сумненняў доўгіх не было,

Дзед з бабай рушылі ў сяло,

Але ж адразу “прыунылі”,

Бо вёдры для клубніц забылі.

Куды ж было збіраць клубніцы?

Хіба што ў бабіну спадніцу.

І ў шапку дзед пачаў збіраць,

Так сталі дружна працаваць.

А на двары ўжо сцямнела,

За полем сонца ціха села,

У бабы поўная спадніца

Духмянай ягады-клубніцы.

І дзед ад бабы не адстаў,

Ён шапку да краёў набраў,

Папрацаваўшы сёння шмат

Суседзі рушылі назад.

Ісці далёка ім дадому,

Па лесу цёмнаму, густому,

Таму рашылі напрамкі,

Уздоўж глыбокае ракі.

І ўсё было, здаецца, гладка,

Ступілі дружненька на кладку,

Ды раптам дошкі затрашчалі,

Дзед з бабаю ў ваду ўпалі.

І ўсё іх смачнае дабро

З вадой па рэчцы паплыло,

І з шапкі поўнай, і спадніцы,

Упалі спелыя клубніцы,

А ўсё таму, што там было,

Не дзеда з бабаю дабро.

Каб есці смачныя клубніцы –

Самому трэба клапаціцца.

___________________________

Галина СЫТИНА (г. Лунинец).

Наш Лунинецкий край –

Это клубничный рай ,

В начале лета по расписанию

Она поспевает без опоздания.

Ягода сочная, крупная, спелая,

В руки берется легко и умело,

И наполняются ведра, корзинки,

Аромат клубничный стоит на рынке.

Клубника наша витаминов полна,

Для организма полезна она,

Радость для мам, сыночков и дочек –

Каждый из нас смаковать ее хочет.

Компоты «закроем» и сварим варенье,

Еще заморозим ее с сахарком,

Зимою порадует нас угощенье,

С друзьями собравшись за стол вечерком.

В мороз к нам нагрянет нечаянно лето –

Ароматом клубника напомнит об этом.

_________________________________

Святлана ТАНЮКЕВІЧ (Баранавіцкі раён).

Вугалок палескі

Вугалок палескі,

Лунінецкі краю,

Ты хоць невялікі,

Ды цябе пазнаюць.

Дзякуючы людзям –

Шчырым, працавітым,

Прага да работы

Змалку ў іх прывіта.

Рай клубнічны сёння

Водзіць карагод,

Трымаеце марку

Ужо каторы год.

Ягадка да ягадкі,

Песцяць, як дзіця,

У кожную клубнічку

Укладзена душа.

Надвор’е не спрыяла:

Дажджоў было мала,

Ды рук не апускалі,

Потам палівалі.

Лунае пах клубніцаў

У кожны дом і кут,

Нездарма ж сталіца

Ягадная тут.

Я за вас, суседзі, рада,

Я люблю ваш ціхі край,

Будзе вам узнагарода –

Багаты ўраджай.

__________________________________

Марыя ЯРАХОВІЧ (г. Лунінец).

Ягада-царыца

Любяць у народзе ягады-клубніцы,

Смакатою дзіўнай нельга наталіцца.

Водар незвычайны ўзняўся да нябёсаў,

Увабралі сілу ад празрыстых росаў.

Россып вітамінаў ад зямліцы ўзяты,

Дорыць яны радасць і ствараюць святы.

Пачастунак слаўны, проста заглядзенне.

Будуць з іх нам сокі, джэмы і варэнне,

Сонечнай пяшчотай, чырванню наліты,

І людскою працай цяжкаю здабыты:

Саджанцы купілі, поле ўзаралі,

З любасцю садзілі, шчодра палівалі,

У халодны ранак ад марозу ўкрылі,

Прапалолі ніву, добра падкармілі.

А яшчэ няпроста ягадкі сабраці –

Трэба позна легці, раненька ўстаці.

Ды багацце гэта на рынак даставіць…

Смакаваці будуць, па ўсім свеце славіць.

А калі работы не баяцца людзі –

І прыбытак годны для рупліўцаў будзе.

Вось яна якая, сонейка-клубніца,

Сярод іншых ягад – спраўная царыца!

__________________________________

Людміла БАБІЧ (г. Лунінец).

Клубніцы

Ах, клубніцы, вы, клубніцы,

Ягады салодкія,

Столькі працы патрабуюць,

А грошы бядотныя.

Сколькі трэба прапалоць,

Паліваць вадзіцаю,

Ад марозу зберагчы

Ягады-карміцелькі.

А як спець яны пачнуць,

Час ужо не лічыцца,

Народ спіну будзе гнуць,

Усё другое не датычыцца.

Ды яшчэ на “Камароўку”

Трэба ягады вязці,

Пакупнікоў падаражэй

Важна там хутчэй знайсці.

А цана, ну проста слёзы,

Перакупшчык тут кіруе,

А народу дзе падзецца?

Прадае, хоць і бядуе.

Ах, клубніцы, вы, клубніцы,

Ягады салодкія,

Калі час ужо настане,

Каб не былі бядотныя.

____________________

Надежда МОЙСЮК (д. Запросье).

Рай земной

Клубникой красной прославляем

Наш Лунинецкий родной край,

Коль в рай земной ты пожелаешь –

К нам на Полесье приезжай.

Мир богат, щедр и прекрасен

Верой, лаской и теплом,

Приезжай с родней, с друзьями,

Не пожалеешь ни о чем.

Хлебом-солью, добрым словом,

Да с любовью, да с поклоном,

С давних пор так повелось –

В краю счастье прижилось.

Девушки наши, молодички,

Словно красные клубнички,

От женихов отбоя нет,

Вам сердечный шлют привет.

А убрав клубнику с поля

Нагуляемся мы вволю.

____________________

Віктар ПІНІГІН (г. Лунінец).

Чэрвеньская раніца

Чэрвеньская раніца свежая, празрыстая,

На трускавак лісці кропелькі расы,

Колерам блакітным ззяе неба чыстае,

Збіраць добра ягады ў гэтыя часы.

Ды не вельмі хутка нешта справа ладзіцца –

Ягадзінцы кожнай нізка пакланіся,

Камары вакол звіняць, балюча кусаюцца,

Нібы падганяюць: не стой, варушыся.

Над зямлёй плыве саладкаваты водар

Ад сабраных раніцай у кошыкі клубніц,

Афарбаваны рукі ў чырвоны колер,

А спіна з нязвычкі ные і баліць.

Шануюць нашу ягаду за яе ўласцівасці,

Любяць яе людзі – сталы і малы,

Ды не кожны мае вырасціць магчымасці,

Вось і прыязджаюць за ёю гандляры.

А калі дрымота сумяжае вочы,

Нечакана, нібы ў чароўным сне,

Скрозь пустую цемру і прывіды ночы

Ягада чырвоная зоркай зазірне.

_______________________________

Валянціна ТРУХНОВА (г. Лунінец).

Фэст

“Лунінецкія клубніцы” – ганаровы фэст Палесся –

Гэты край працалюбівы ўслаўляем вершам, песняй,

Дарагіх гасцей вітаем з куткоў розных Беларусі,

Цёпла, шчыра ўсіх прымаем, як належыць беларусам.

Тут мясцовыя “падворкі” запрашаюць вас у госці,

Ёсць прысмакі ўсіх гатункаў, ды і выпіць будзе штосьці.

А майстрыхі-чараўніцы стравы смачныя гатуюць,

Маладыя паварыхі квасам з ягадак частуюць,

Рукадзельніцы ўвішна прадстаўляюць вырабы,

Ёсць чаму тут падзівіцца, хоць і сам не “злымак” ты.

Гонар, краю, гонар, любы! Край мой – Лунінеччына,

Вы з клубніцай-прыгажуняй быццам бы павенчаны.

Сярод велічных таполяў будзе музыка лунаць,

На дварэцкім фэсце будзе мы клубніцу ўслаўляць!

_______________________________________

Людміла ЕФІМАВА (г. Лунінец).

Ягадка-загадка

Што за ягада такая?

Я не ведаю, спытаю,

Прыгажуня і какетка

З беленькай прыгожай кветкай.

Што за ягада такая?

Ад хвароб дапамагае

У касметалогіі, ад стрэсу

Гэта ягада прагрэсу.

Што за ягада такая?

Гаспадыні яе знаюць,

Варэнне, булкі і кампоты,

Усе жыццёвыя турботы.

Што за ягада такая?

Дзеля яе свята збіраюць,

На Лунінецкай на зямлі,

Дзе гэты ягады ўзраслі.

Што за ягада такая?

Кожны ведае, збірае…

Мне сказала Вераніка:

“Гэта ягада – клубніка!”

_______________________________

Клуб “Муза”

Частушкі

Кажа мужу маладзіца:

“Выбіраць пайду клубніцы”

А сама пайшла гуляць –

Ой Не любіць працаваць.

 

Дзень трускалкі выбірала,

К вечару стамілася,

У разорцы задрамала,

Ой,любоў прыснілася.

 

Чулі мы пра Лунінец,

Ды не чулі пра Дварэц,

Што ад ягад ломіцца,

Ну, давай знаёміцца!

 

Панаехала гасцей

З самых розных абласцей,

Будуць танчыць і спяваць,

Калі ж ягады збіраць?

 

Кожны вечар маладзіца

Націрае твар клубніцай,

Робіць з ягад масці,

І цвіце, як краскі.

 

Насадзілі мы клубніц,

Для сябе і для сталіц,

Грошай зарабілі, самакат купілі.

 

Як у нашым у Дварцы,

Усе хаты, як дварцы,

Не сяло – сталіца,

Дзякуем, клубніца!

 

Палюбілі я і ты

Залатыя ягады,

Ладзім штогод свята

І жывем багата.

 

Ой, клубнічанька мая,

Каралева лета,

Мо паклікаць караля

Табе з інтэрнэта?

 

Я трускалкі ела-ела,

Так т не наелася,

Раней талія была,

Куды яна дзелася?

 

Праспявалі мы частушкі,

Можа дзесяць, можа пяць,

Засталося вам здароўя,

Міру, шчасця пажадаць!

__________________________________________

Сцяпан НЕФІДОВІЧ (в. Любань)

Вальс

Мне не казка, не сон нейкі сніцца,

Успамін, як квітнелі сады,

Ты казала: “Паспеюць клубніцы,

Дык згуляем вяселле тады”.

Дні прабеглі, як час Мілавіцы,

Салавейка свістаць перастаў,

Заірдзелі на полі клубніцы –

Мендэльсона нам вальс прагучаў.

Мы з табою збіралі клубніцы,

Сонца песціла рукі твае,

Вось і вечар, і час надзівіцца

Мне, каханка, табой настае.

Апускаецца ў Цну зараніца,

І купаюцца зоркі ў вадзе…

Мы з табою смакуем клубніцы,

Твае вусны за іх саладзей.

___________________________________

Клубнічны корань

Байка .

Пазайздросціў адзін гарадскі дачнік, што ў суседзяў расце карысная ягада кклубніца, і вырашыў тайна ягаду знішчыць, а галоўны яе корань на сваёй дачы пасадзіць.

Пачаў ён уначы знішчаць клубніцы, з каранямі іх вырываць. Але не паспее ў адным месцы кусцік выдраць, як той вусамі ў другім зачэпіцца і новы карэньчык пусціць. Доўна мучыўся шкоднік, а клубніцы – як раслі, так і растуць. Галоўнага кораня ён таксама не знайшоў.

Вырашыў нягоднік у давер да людзей уцірацца, пра трускалкі распытваць. І параіў яму нехта ў клубнічную сталіцу, у Дварэц наведацца.

Дабраўся зайздроснік да аграгарадка, а там… свята. У гонар той самай клубніцы. Песні спяваюць, танцуюць, гасцей рознымі прысмакамі ягаднымі частуюць. Наеўся нязваны госць клубнічных пірагоў, напіўся салодкіх кактэйляў і… павесялеў. Ён жа не ведаў, што трускалка вітамін радасці мае. На радасцях ва ўсім і прызнаўся.

Вось палешукі пасмяяліся. Бо ведаюць, што галоўны клубнічны корань – у іх сэрцах знаходзіцца, і яго адтуль не вырваць. А дачніка-няўдачніка прагналі. На чужы каравай рот не разявай.

Вольга ГРЫДЗЮШКА (г. Лунінец).

__________________________________

Павел ПОДЗОРОВ

Стихи. Частушки.

Как поспеет ягода

Сочна и красна,

Радостно на грядки я

Любуюсь из окна.

Спелая и вкусная

Манит утром рано,

Не хочу капусты я,

Не хочу бананов.

Привезу к обеду

Целую телегу,

Кушайте, соседи,

Лопайте, коллеги.

Не страшась витаминоза

Будем есть горстями,

Угощу завхоза,

Поделюсь с гостями.

_____________________________

Ксения РИХТЕР (11 лет, г. Лунинец).

Огонек

В жаркий солнечный денек

На грядке вспыхнул огонек.

Подходи-ка, не зевай,

Рот пошире открывай!

– Я красива, ароматна,

И вкусна невероятно.

Соком сладким угощаю,

Вкусом ярким утоляю.

Именем своим горжусь –

Я клубникою зовусь.

Хоть была я иностранкой,

Неизвестной чужестранкой,

На Полесье дом нашла

И в свой край я влюблена.

Люди мною тут живут,

И прополют, и польют,

Я в ответ плачу сполна,

Цветом, запахом полна,

Приходите, собирайте,

Всех любимых угощайте!

_____________________________________

Роман МЕЛЮХ, 9 лет, (г. Лунинец).

Волшебное место

В Беларуси, в области Брестской

Есть одно волшебное место,

Здесь для жизни покой и уют,

Этот край клубничным зовут.

От зари здесь привыкли трудиться,

От души могут тут веселиться,

В честь клубники здесь песни поют,

Этот край Лунинецким зовут.

Зимы, лето, года пролетают,

Память вечна, а время – река,

А на Брестчине край Лунинецкий –

Стал клубничным уже на века!

_______________________________________

Елена КОХОВИЧ (Язвинский СДК).

Клубничный край

В Белоруссии есть край, для народа – просто рай,

Каждый год в сезон клубничный трудятся все энергично.

Миллион сортов выводят, примененье им находят,

Тонны собирают в год, чтобы прокормить народ.

Ведь известно всем без «клика» – лунинецкая клубника –

Самый вкусный наш продукт – заявляем смело тут!

И варенье с ней мы сварим, в погреба компот поставим,

Чтобы были на столе витамины всей семье.

И еще в сезон клубничный заработаешь отлично,

Важно только – не ленись, за клубникой наклонись.

Этим славится наш край, все, кто в курсе – налетай.

А когда сезон закончен, праздновать все будем точно,

Соберемся во Дворце, счастье будет на лице,

Проведем концерт отличный, яркий, классный, эксцентричный,

Отдыхай и веселись, ведь трудились все «на бис»,

Это наш клубничный край, ягодный, по сути, рай!

____________________________________

Галіна АБРАМЧУК (г. Лунінец)

Фестываль

(Песня).

  1. Фестываль зноў загучаў,

У Дварцы людзей сабраў,

Мы клубніцы ўсхваляем,

Славу ягадзе спяваем.

Прыпеў:

Лунінецкія клубніцы –

Залатыя чараўніцы,

Вы збірайце кожны год

Наш вясёлы карагод.

  1. Хай гучыць наш слаўны звон,

Праслаўляе ўвесь раён

Золата чырвонае,

Смачнае, каштоўнае.

Прыпеў: той жа.

  1. Прадалі мы ўсе клубнічкі

І купілі чаравічкі,

Будзем весела скакаць,

Свята наша шанаваць.

Прыпеў: той жа.

________________________________

Наталля БЯРОЗКА (в. Азярніца).

Частушкі

  1. Водар ягады духмянай –

Каралевы ўсіх палёў,

І салодкай, і румянай

Праплывае ранкам зноў.

  1. Сонца весела іграе,

Лісце ціха шапаціць,

У Дварцы народ гуляе,

Песня звонкая ляціць.

  1. Мне не трэба каўбасы,

Мне не трэба хлеба,

Як клубнічку пачастую,

Вырасту да неба.

  1. Гэй, клубнічная старонка,

Ты збіраеш кожны год

Ля сябе сяброў, што звонка

Пяюць і ладзяць карагод!

_______________________________

Уладзімір ГУШЧА (аг. Велямічы Столінскі раён).

Шумны сезон

Беларускае Палессе –

Лунінецкі край,

Дыяманты спелых ягад

Так і просяць: “Сабірай”.

На зялёненькіх лісточках –

Кропелькі расы,

Па-над полем, па-над лесам –

Птушак галасы.

Над Дварцом свавольнік-вецер

Разганяе хмары,

Шумны тут сезон клубнічны

У самым разгары.

І як вынік добрай працы,

Шчыравання на зямліцы,

Тут праводзяць фестываль

“Лунінецкія клубніцы”.

________________________________

Мікалай КАВАЛЁЎ (в. Асавая Столінскі раён)

Хто не любіць іх – дзівак!

Ах, клубніцы, што за цуд,

Пачырванелі ў полі,

З’еў бы, здаецца, цэлы пуд,

А можа нават болей.

Ух, які прыемны смак,

А які ў іх водар,

Хто не любіць іх – дзівак,

Альбо, пэўна, лодыр.

Пачастунку лепш няма,

Калі госці ў хаце,

Клубніца просіцца сама

Яе пачаставаці.

Больш няма другой такой,

Смачнай, як клубніца,

І гатоў я перад ёй

Да зямлі пакланіцца!

 

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть