У падарунак — добры настрой
Агропром

У падарунак — добры настрой

синкевичиНават самая цяжкая праца па плячу, калі на душы пануе радасць, а побач – надзейныя таварышы. Пераканацца ў гэтым змаглі ўдзельнікі канцэртна-забаўляльнай праграмы ў Сінкевіцкім Доме культуры. З прафесійным святам калег з сельскагаспадарчага падраздзялення і жыхароў навакольных вёсак павіншавалі прадстаўнікі мастацкай самадзейнасці Палаца культуры РУВП «Граніт».
У глядзельнай зале
прысутнічалі людзі самых розных пакаленняў. Менавіта таму стваралася ўражанне, што ў СДК сабралася вялікая і дружная сям’я. Намеснік генеральнага дырэктара РУВП «Граніт» Маргарыта Сераокая і старшыня прафкама Таццяна Гарбенка ўручылі Граматы і памятныя падарункі работнікам «Аграграніта» – пераможцам і прызёрам розных спаборніцтваў, а таксама тым прадстаўнікам філіяла, чыя самаадданая праца даўно служыць прыкладам для калег.
Цудоўным дадаткам да віншаванняў сталі нумары народнага хору. Як, зрэшты, і выступленні яго салістаў. Душэўныя словы песень у выкананні Вольгі Снегавой, Жанны Калянковіч і Раісы Шумак нікога не пакінулі абыякавымі. Доўга не жадалі адпускаць са сцэны артыстаў народнага тэатра, сатырычныя сцэнкі якіх выклікалі ўсмешку на тварах у самых сур’ёзных гледачоў. Шчодрымі апладысментамі дзякавалі танцоркам з дзіцячых калектываў Палаца культуры.
Пакідалі вяскоўцы мерапрыемства ў выдатным настроі. Многія напявалі радкі з толькі што пачутых песень. А, значыць, свята атрымалася на славу!



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть