Агропром

Віншаванні ад “Малочнай кропелькі”

МЗСумясціць працу і адпачынак напярэдадні прафесійнага свята здолелі на ААТ “Лунінецкі малочны завод”.
Намеснік дырэктара прадпрыемства па ідэалагічнай і кадравай рабоце Ларыса Карпец, а таксама члены пяр-вічных арганізацый ГА “Белая Русь” і БРСМ раніцай 15 лістапада наведалі з віншаваннямі філіял “Лобчанскае”. Для работнікаў была падрыхтавана канцэртная праграма, перадавікі вытворчасці атрымалі заслужаныя ўзнагароды і прэміі. Старшыня прафкама Ірына Цяльпук выканала прыемную місію – перадала ў гаспадарку мікрахвалевыя печы ад прафсаюзнага камітэта ДА “Упраўляючая кампанія холдынга “Канцэрн “Брэстмясамалпрам”, а лепшым работнікам уручыла электрычныя чайнікі. Паклапацілася пра падарункі і кіраўнік раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Людміла Казадаева. Прыемным сюрпрызам для бацькоў, чые дзеці добра вучацца ў школе, сталі фотаздымкі з цырымоніі ўзнагароджвання, якая адбылася напярэдадні навучальнага года.
Аналагічнае мерапрыемства пасля абеду прайшло ў актавай зале завода.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть