Наша консультация

Тлумачэнні па праекце ўказа

налогПадрыхтаваны праект Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні змяненняў і дапаўненні ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” (далей — праект Указа), згодна з якім індывідуальным прадпрымальнікам — плацельшчыкам адзінага падатку прадастаўлена права ў дачыненні да тавараў (за выключэннем падакцызных), увезеных з тэрыторыі дзяржаў-членаў Мытнага саюза ў Рэспубліку Беларусь і прызначаных для рознічнага гандлю з выплатай адзінага падатку, ажыццяўляць рознічны продаж у гандлёвых аб’ектах (за выключэннем магазінаў) і на рынках без дакументаў, якія пацвярджаюць набыццё (паступленне) гэтых тавараў.

Пры гэтым прадугледжваецца выплата адзінага падатку з прымяненнем павышаючага каэфіцыента 2 і падатку на дабаўленую вартасць у фіксаваных сумах. Падпісанне праекта Указа плануецца ў бліжэйшы час.

У сувязі з гэтым, да яго афіцыйнага апублікавання тыя індывідуальныя прадпрымальнікі-плацельшчыкі адзінага падатку, хто ў сакавіку 2015 плануе гандляваць таварамі без дакументаў, абавязаны да пачатку ажыццяўлення дзейнасці прадставіць падатковую дэкларацыю (разлік) па адзіным падатку і зрабіць выплату адзінага падатку і ПДВ у фіксаванай суме. Яна прадастаўляецца на папяровым носьбіце па старой форме, зацверджанай пастановай МПЗ №82 ад 15.11.2010 г. У ёй плацельшчыкам варта палічыць адзіны падатак з прымяненнем павышаючага каэфіцыента 2 за рэалізацыю тавараў без дакументаў і ПДВ у памеры двух ставак адзінага падатку (без уліку павышаючага каэфіцыента 2 за рэалізацыю тавараў без дакументаў).

У выпадку, калі да афіцыйнага апублікавання праекта Указа індывідуальны прадпрымальнік-плацельшчык адзінага падатку ўжо прадставіў дэкларацыю па адзіным падатку за сакавік 2015 года па новай форме, зацверджанай пастановай МПЗ №42 ад 24.12. 2014 г., г.зн. заявіў аб рэалізацыі тавараў з дакументамі, але плануе ў сакавіку 2015 выставіць на продаж тавары без дакументаў, яму трэба да пачатку гандлю таварамі без дакументаў прадставіць на папяровым носьбіце ўдакладненую падатковую дэкларацыю па старой форме. Пры гэтым палічыць адзіны падатак з прымяненнем павышаючага каэфіцыента 2 за рэалізацыю тавараў без дакументаў і ПДВ у фіксаваных сумах у памеры двух ставак адзінага падатку.

Пасля ўступлення ў сілу Указа, прадстаўленне падатковых дэкларацый за сакавік 2015-га, а таксама выплата адзінага падатку і ПДВ у фіксаваных сумах робяцца ў тэрміны (згодна з праектам Указа — не пазней 31.03. 2015г.) і ў памерах (мяркуецца павелічэнне ПДВ у фіксаваных сумах да чатырохразовай стаўкі адзінага падатку), устаноўленых Указам.

За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся ў інспекцыю МПЗ Рэспублікі Беларусь па Лунінецкім раёне па тэлефоне: 2-39-38, на адрас: г. Лунінец, вул. Я. Коласа, 50.

Віктар ПАУЛІЧ,
намеснік начальніка інспекцыі — начальнік аддзела
падаткаабкладання індывідуальных прадпрымальнікаў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть