Вадалаз – не толькі прафесія, але лёс і вера
Культура

Вадалаз – не толькі прафесія, але лёс і вера

водолазУ нядзелю – Дзень выратавальніка

Старшына ўнутранай службы Дзяніс АРАШКЕВІЧ – старшы пажарны ПАВЧ-1. У 2007 годзе прыйшоў у Лунінецкі РАНС пасля арміі і застаўся, бо ўпэўнены, што выпадковыя людзі ў службе МНС не затрымліваюцца: “Кожную хвіліну неабходна быць гатовым да надзвычайнай сітуацыі…”.

Акрамя таго, Дзяніс – вадалаз. Пазаштатны. Пры слове “вадалаз” адразу ўзнікае вобраз чалавека з аквалангам, што ажыццяўляе захапляючае падарожжа па падводнаму свету. Але ёсць велізарная розніца паміж аматарскімі пагружэннямі і работай прафесіяналаў. Гэта прафесія па суме самых розных фактараў рызыкі і пагрозы здароўю лічыцца самай цяжкай і небяспечнай.
У нядзелю выратавальнікі адзначаць сваё прафесійнае свята. Невыпадкова яно супала з буйным праваслаўным – Вадохрышчам. Многія прыйдуць на вадаёмы. Хтосьці, каб акунуцца, а нехта – на дзяжурства. Няхай не толькі дзень, але і ўвесь год будзе спакойным!



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть