Урач-нефролаг Алена КАЗУН: «Медыцына – маё ўсё!» (Лунінецкі раён)
Як адзначыла падчас гутаркі ўрач-нефролаг Алена КАЗУН Лунінецкай ЦРБ, яна не ўяўляе сябе ў іншай прафесіі: «Медыцына – маё ўсё!».
Выпускніца тагачаснага ліцэя паступіла ў Віцебскі ордэна дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт, пасля якога працавала ўчастковым тэрапеўтам у Бастынскай амбулаторыі. Удала спалучыла прафесію з мацярынствам, і пасля дэкрэтнага водпуску лячыла пацыентаў у Дварцы.
А 13 год таму прапанавалі ўзначаліць аддзяленне гемадыялізу ў раённай бальніцы.
– Людзі могуць разлічваць на нашу дапамогу 24 гадзіны ў суткі, – расказвае Алена Рыгораўна. – Працуем у тры змены. Калі раней лячэння ў стацыянары часцей патрабавалі пацыенты з гламеруланефрытамі, то цяпер на першае месца выходзяць цукровы дыябет, як прычына ныркавай недастатковасці, і артэрыяльная гіпертэнзія.
У аддзяленні вядзецца ліст чакання донарскага органа, і штогод ёсць паспяховыя вынікі.
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram