Фестываль юных талентаў Лунінецкай ДШМ
КультураКонкурсНовости районаОбществоМолодежь

Фестываль юных талентаў Лунінецкай ДШМ

У Лунінецкай дзіцячай школе мастацтваў прайшоў раённы фестываль юных выканаўцаў па акадэмічным накірунку. Выступленні ацэньвала журы ў складзе настаўнікаў ДШМ і дырэктара арганізацыйна-метадычнага цэнтра Таццяны Лівінец.

Граматы за ўдзел атрымалі навучэнцы Дзмітрый Мікуліч (пяты клас; скрыпка), Алеся Карніловіч, Дар’я Новік і Ягор Прытуленка (другі і трэці; фартэпіяна), Кацярына Чарнюк (чацвёрты; акадэмічныя спевы). За паспяховае выступленне дыпломамі адзначаны Арцём Сагановіч, Аліна Богдан і Паліна Яроміч (адпаведна другі, пяты і шосты; фартэпіяна), Анастасія Чарнавокая (трэці; акадэмічны вакал), Валерыя Ганчарова (чацвёрты; акадэмічныя спевы і скрыпка), Варвара Пелянюк (сёмы; скрыпка). Выхаванцаў падрыхтавалі педагогі Таццяна Чарнавокая, Таццяна Куляшова, Вольга Курыловіч, Таццяна Круглік, Галіна Яскевіч, аўтар гэтых радкоў. Спецыяльнага прыза ад Таццяны Лівінец удастоена Паліна Яроміч.

Усе ўдзельнікі фестывалю ўзнагароджаны падарункамі і салодкімі пачастункамі. З музычна-навагоднім вітаннем выступіў Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны ансамбль скрыпачоў “Канцэрціна” (кіраўнік – аўтар гэтых радкоў, канцэртмайстар Галіна Яскевіч).

Вольга БЕЛАУС, дырэктар Лунінецкай дзіцячай школы мастацтваў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть