Кнігі з аўтографам старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі атрымалі ўстановы адукацыі Лунінца
Кнігі з аўтографам старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі атрымалі ўстановы адукацыі Лунінца напярэдадні нацыянальнага свята — Дня беларускага пісьменства.
Грамадская акцыя спалучыла некалькі адметных дат. У гонар 80-годдзя Вялікай Перамогі – нашага галоўнага свята, у знамянальны год выпуску кнігі “Памяць. Лунінецкі раён” (Мінск, Беларусь, 1995), у школьныя бібліятэкі перададзены новыя кнігі гэтага ж выдавецтва з аўтографам цяперашняга дырэктара – старшыні СПБ Алеся Карлюкевіча. Такім чынам удзельнікі кароткіх па часе, але шчырых па пачуццях сустрэчах ушанавалі памяць і патрыёта нашай зямлі – чэкіста-пісьменніка Мікалая Калінковіча (18.12.1950-24.07.1990), многія матэрыялы якога апублікаваны ў гісторыка-дакументальнай хроніцы.
Літаратурную ініцыятыву падтрымалі неабыякавыя людзі, у тым ліку – землякі творцы: стараста вёскі Цна Ніна Патурай уручыла кнігі СШ №2 г. Лунінца, выпускніком-1968 якой быў Колька па мянушцы “Карандаш”; бібліятэкар політэхнічнага каледжа Вера Скіба свае выданні перадала ў гімназію імя М.П. Анцукевіча (у свой час яна першай у Лунінцы прымала яго сына – ураджэнец нашага горада, доктар сацыяльных навук, быў госцем з Вільнюса). Члены Камісіі па творчай спадчыне М.М. Калінковіча пры СПБ Наталля Казанкова і Таццяна Канапацкая падарылі кнігі школам, што дарагія іх сэрцам: адпаведна СШ №4 і СШ №3 імя Героя Савецкага Саюза А.В. Петрушэўскага. На працягу некалькіх год чыгуначны клас СШ №1 апякае старшыня прафкама лакаматыўнага дэпо Аляксандр Матор, які ўручыў выданні школе, што стала роднай.
Асобна трэба сказаць аб калектыўным удзельніку літаратурнай акцыі. Кнігі выдавецтва “Беларусь” набыло прадпрыемства водаканал (шчырая ўдзячннасць дырэктару Віталю Гаўрыловічу). Кіраўнік ідэалагічнай службы Кацярына Коваль, нягледзячы на водпуск, далучылася да акцыі. Згадзіцеся, удзел у культурна-асветніцкіх праграмах прадстаўнікоў працоўных калектываў мае на мэце і вельмі важны прафарыентацыйны напрамак.
Таццяна ВасільеваДалучайцеся да нашага канала ў Telegram