Версия для слабовидящих
RU
BY
Лунинец online

Як Лунінец адзначыць Дзень горада? Праграма свята

Як Лунінец адзначыць Дзень горада? Праграма свята

Як Лунінец адзначыць Дзень горада? Праграма свята

У пятніцу, 10 ліпеня, Лунінец адзначыць Дзень горада. У праграме свята запланаваны шэраг мерапрыемстваў.


17.00-21.00 – выставы:

вул. Савецкая – кніжна-ілюстраваная; мота- і спецыялізаванай тэхнікі; дэгустацыя прадукцыі прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці;

пл. Леніна – інтэрактыўная выстава, выстава-продаж і майстар-класы майстроў народнай творчасці; прадпрыемстваў чыгуначнага вузла; узораў стралковай зброі, спецсродкаў, абмундзіравання і ваеннай тэхнікі; службовых сабак і абсталявання РАУС;


17.00-18.30 – спартакіяда сярод працоўных калектываў раёна (стадыён “Палессе”);

17.30-17.50 – ускладанне кветак да абеліскаў (гарадскі сквер);

18.00 – работа палявой кухні (пл. Леніна);

19.30-20.30 – квэст-гульня “Мой любімы горад” (стадыён “Палессе”);

19.30-22.00 – гульнявая праграма для дзяцей (каля ЦДТ);

Галоўная сцэна (пл. Леніна)

18.00-19.30 – урачыстае мерапрыемства, віншаванне ад кіраўніцтва райвыканкама, райсавета, узнагароджванне;

19.30-22.00 – святочная канцэртная праграма “Табе, любімы Лунінец, нашы таленты...”;

22.00-23.00 – выступленне гурта "Дразды";

23.00-01.00 – вячэрняя дыскатэка.

З 16.00 на вул. Савецкай будуць наладжаны выязны святочны гандаль, работа індывідуальных прадпрымальнікаў, атракцыёнаў.

З 16.00 да 01.00 перакрыюць рух транспартных сродкаў па вуліцах Савецкай, Піянерскай, Фрунзе, 50 год Кастрычніка.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram 
← Предыдущая новость Следующая новость →