25 чэрвеня прафсаюзны прававы прыём грамадзян правядуць у Лунінцы і Мікашэвічах
25 чэрвеня правядзе Рэспубліканскі прафсаюзны прававы прыём грамадзян сумесна з прадстаўніком пракуратуры прававы інспектар працы Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў Таццяна Васільеўна ПАНАСЮК:
у філіяле ААТ “Будаўнічы трэст 25” БУ-63 (г. Мікашэвічы, вул. Меліярацыйная, 4) – з 10.30 да 12.30;
у раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі (г. Лунінец, вул. Чырвоная, 1) – з 13.20 да 15.20.
Папярэдні запіс па тэл. 8-(0162)-21-87-90, e-mail: brest@fpb.by.
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram