Версия для слабовидящих
RU
BY
Лунинец online

26 чэрвеня — Дзень работнікаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь

26 чэрвеня — Дзень работнікаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь

26 чэрвеня — Дзень работнікаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь

Паважаныя работнікі і ветэраны пракуратуры! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Пракуратура – найважнейшае звяно праваахоўнай сістэмы краіны. Ваша работа звязана з высокай адказнасцю, і да яе прад’яўляюцца асаблівыя патрабаванні. Ад вашай эфектыўнай дзейнасці залежыць вырашэнне многіх пытанняў, накіраваных на ўмацаванне асноў дзяржавы. У сучасных умовах вы надзейна абараняеце правы і законныя інтарэсы грамадзян, вя-дзеце бескампрамісную барацьбу са злачыннасцю і карупцыяй, уносіце вялікі ўклад у захаванне стабільнасці ў грамадстве.

У шэрагу прыярытэтаў органаў пракуратуры – аднаўленне гістарычнай праўды і памяці аб ахвярах генацыду беларускага народа, недапушчэнне гераізацыі і адраджэння нацызму, дзеля мірнага неба над галавой і нашай будучыні.

Гэта вельмі нялёгкая праца, выканаць якую пад сілу толькі справядлівым і мудрым людзям. Менавіта такія – сумленныя і прыстойныя – служаць у пракуратуры нашага раёна. Упэўнены, што і надалей будзеце з поўнай адказнасцю і самааддачай служыць дзяржаве, грамадству і закону.

Жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, аптымізму, дабра і поспехаў!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

← Предыдущая новость Следующая новость →