Лепшы міжрайваенкамат на Брэстчыне - у Лунінецкім раёне. Чаму? Падрабязнасці
МикашевичиНовости районаОбществоПрисяга

Лепшы міжрайваенкамат на Брэстчыне - у Лунінецкім раёне. Чаму? Падрабязнасці

Супрацоўнікі ваеннага камісарыята Лунінецкага і Ганцавіцкага раёнаў унеслі значны ўклад у вырашэнне пытанняў тэрытарыяльнай абароны, ваенна-мабілізацыйнай і ўлікова-прызыўной работы. Па выніках 2022/2023 навучальнага года калектыў на чале з ваенным камісарам палкоўнікам Уладзімірам Кахаўцом прызнаны лепшым у Брэсцкай вобласці.

– Мы ганарымся такой ацэнкай службовай дзейнасці, аднак, шчыра кажучы, у нас не было мэты заняць першае месца, – падкрэсліў Уладзімір Паўлавіч. – Гэта адлюстраванне выніку выканання тых задач па прызначэнні, якія мы годна вырашылі. Пры падвядзенні ўлічваліся многія аспекты: ваенна-мабілізацыйная і ўлікова-прызыўная работа, выкананне мерапрыемстваў па арганізацыі тэрытарыяльнай абароны, стан воінскай і працоўнай дысцыпліны, патрыятычнае выхаванне моладзі і павышэнне прэстыжу армейскай службы… Дзякуючы прафесіяналізму супрацоўнікаў, цеснаму ўзаемадзеянню з райвыканкамам, кіраўнікамі арганізацый і старшынямі сельвыканкамаў, нам удалося дасягнуць значнага поспеху.

– Азіраючыся на мінулы навучальны год, што вам найбольш запомнілася?

– Вясной па распараджэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у поўнай меры і з належнай якасцю ажыццявілі пастаўку мабілізацыйных рэсурсаў на ваенныя зборы ў 11-ую механізаваную брыгаду г. Слоніма. Затым ваенкамат правярала камісія Галоўнай інспекцыі Узброеных Сіл, якая ацаніла нашу дзейнасць на “выдатна”. Дарэчы, такі рэзультат стаў адзіным сярод ваенкаматаў Брэсцкай вобласці. Нягледзячы на тое, што камандна-штабное вучэнне ладзілі ўпершыню (а яно сабрала звыш 130 удзельнікаў), задачы па разгортванні штаба раёна і асобнага стралковага батальёна тэрытарыяльнай абароны вырашылі на высокім узроўні.

– У абывацеляў часта існуе меркаванне, што ў ваенкамаце займаюцца толькі прызывам на тэрміновую службу. Але ж гэта далёка не так!

– Безумоўна. Любы мужчына знаёміцца з камісарыятам падчас прыпіскі ў 16-гадовым узросце і падтрымлівае сувязь, пакуль яму не споўніцца 50-55 год. Увогуле, нас можна назваць маленькай вайсковай часцю, дзе штодня выдаюцца загады, арганізаваны кругласутачнае дзяжурства і прапускны рэжым, падтрымліваецца ўстаноўлены ўнутраны парадак. Аб усім на старонках газеты не раскажаш, але калі праводзіць, так бы мовіць, завочную экскурсію, то пачаў бы яе з мабілізацыйнага аддзела. На яго ўскладзена работа па воінскім уліку ваеннаабавязаных і прызначэнне транспартных сродкаў, планаванне мабілізацыйных мера-прыемстваў. Зазначу, што дзейнасць у гэтым напрамку таксама адзначана ў вобласці. Аддзел на чале з падпалкоўнікам Аляксеем Маёравым удастоены пераходнага вымпела і граматы. Асобнымі ўзнагародамі заахвочаны інспектар па ўліку і браніраванні Галіна Бярозка, вядучы спецыяліст Ала Касцючэнка, капітан Ігар Літвінаў.

Назва аддзела прызыву на ваенную службу гаворыць сама за сябе, але спектр абавязкаў работнікаў, якімі кіруе падпалкоўнік Руслан Клюкач, нашмат большы. Яны займаюцца прыпіскай грамадзян, адборам і вывучэннем прызыўнікоў, вядуць работу з кандыдатамі, якія паступаюць у ваенныя навучальныя ўстановы. Дарэчы, па выніках сёлетняй уступнай кампаніі 13 нашых землякоў сталі курсантамі. Гэты паказчык у параўнанні з мінулым годам на парадак вырас. Тыя, хто яшчэ толькі плануе выбраць ваенную спецыяльнасць, могуць звярнуцца да нас за дапамогай. А яшчэ тут адказваюць за патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення, захаванне слаўных традыцый пераможцаў Вялікай Айчыннай вайны, узмацнення пачуцця гонару за сваю краіну і Узброеныя Сілы. Разам з райвыканкамам, прадстаўнікамі вайсковых часцей арганізаваны шэраг сустрэч у школах, экскурсій, паказальных выступленняў, спартыўных мерапрыемстваў. Не дзіва, што Руслан Пятровіч, як і вядучы спецыяліст Надзея Мінько, таксама ўзнагароджаны абласнымі граматамі.

З рашэннем пытанняў тэрытарыяльнай абароны годна спраўляецца група пад кіраўніцтвам падпалкоўніка Валянці-на Васько. Ён адказвае за фарміраванне тэрытарыяльных войскаў раёна, разам з супрацоўнікамі райвыканкама плануе выкананне задач у любых умовах. У мірны час асаблівую ўвагу надаюць практычнай накіраванасці ў навучанні службовых асоб.

Частыя наведвальнікі ў ваенным камісарыяце – пенсіянеры Міністэрства абароны, ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, пацярпелыя ад аварыі на ЧАЭС і іншых радыяцыйных аварый. Многія з іх не раз звярталіся для атрымання розных даведак ці афармлення запытаў у архівы да вядучага спецыяліста Алёны Акостка. Дарэчы, яна таксама ўдастоена ўзнагароды абласнога ўзроўню.

– Якія планы акрэслілі на новы навучальны год?

– У калектыву іх шмат. Спадзяюся, што назапашаная на працягу многіх год станоўчая практыка будзе і надалей з’яўляцца асновай плённай працы для пад-трымання высокай мабілізацыйнай гатоўнасці, якая дазволіць выканаць пастаўленыя задачы ў тэрмін і якасна. Наша прафесія – абараняць Радзіму, захоўваць мір, забяспечваць ваенную бяспеку і эканамічную незалежнасць Беларусі. Выказваю ўдзячнасць ўсяму асабоваму складу ваеннага камісарыята, у тым ліку адасобленай групе ў Ганцавічах на чале з маёрам Андрэем Блашчанка, якія занялі першае месца сярод аналагічных структур. Важна не здаваць пазіцый!

Гутарыла Наталля ПАЎЛЮКЕВІЧ. Фота аўтара.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram




Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть