Рашэнні аб амністыі з нагоды Дня адзінства ў Лунінецкім раёне
МикашевичиНовости районаОбщество

Рашэнні аб амністыі з нагоды Дня адзінства ў Лунінецкім раёне

Пракуратура Лунінецкага раёна ажыццяўляе нагляд за выкананнем Закона Рэспублікі Беларусь «Аб амністыі ў сувязі з Днём адзінства».

Як паведаміла «Лунінецкім навінам» памочнік пракурора Лунінецкага раёна Вераніка Чарнавокая, на працягу паўгода ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі праводзілася актыўная работа ў дадзеным накірунку. Закон прадугледжваў вызваленне ад крымінальнай адказнасці назначанага пакарання як цалкам, так і часткова, а таксама выкананне мерапрыемстваў па аказанні дапамогі вызваленым з месцаў пазбаўлення волі, іх сацыяльнай адаптацыі.

Рашэнні аб амністыі прымаліся ў адносінах кожнага чалавека індывідуальна, па выніках вывучэння матэрыялаў і высвятлення маючых значэнне абставін. Работа вялася па ўстаноўленых крытэрыях вызначэння асоб, умоў прымянення, прычын, якія маглі б перашкодзіць. Так, згодна з заканадаўствам, на поўнае вызваленне ад пакарання і іншых мер крымінальнай адказнасці пры пэўных умовах разлічвалі непаўналетнія, цяжарныя, жанчыны і адзі-нокія мужчыны, якія мелі дзяцей да 18 год, асобы, дасягнуўшыя пенсійнага ўзросту, інваліды І і ІІ груп, ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, пацярпелыя ад катастрофы на ЧАЭС, іншых радыяцыйных аварый.

У перыяд дзеяння Закона ў РАУС прымянілі амністыю ў адносінах 38 чалавек, Следчым камітэце – 17, судзе – 23. З агульнай колькасці было 56 мужчын, 19 жанчын, а таксама 3 падлеткі. Цалкам знялі судзімасць 63 грамадзяніны, яшчэ 15 – пакаранне зменшылі тэрмінам на адзін год ці знялі частку, якая засталася. 34 асуджаныя пачулі адмову. Прычынамі сталі адсутнасць кампенсацыі прычыненага ўрону; учыненне наўмысных злачынстваў у перыяд незнятай ці непагашанай судзімасці, калі раней да іх прымянялі амністыю, але яны зноў учынялі супрацьпраўныя дзеянні; злоснае парушэнне ўстаноўленага парадку і ўмоў адбыцця пакарання; наяўнасць запазычанасці па алі-ментах, а таксама не кампенсацыя расходаў на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні.

З устаноў крымінальна-выканаўчай сістэмы вызваліліся і прыбылі для далейшага пражывання на тэрыторыі раёна 6 грамадзян. Усіх паставілі на ўлік у РАУС.

Застаецца дадаць, што нягледзячы на заканчэнне тэрміну выканання названага Закона – 9 чэрвеня, калі аб-грунтаванняў для адмовы ў прымяненні амністыі на дзень уступлення яго ў сілу не мелася, то адсутнасць рашэння не разглядваецца як абставіна, якая перашкаджае амністыі ў далейшым. Такім чынам, шанц на змяненне жыцця ў лепшы бок можна атрымаць і пасля ўказанай даты.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть