«Служба — не кожны мужчына вытрымае…» Участковы інспектар Іна Капліч (Лунінецкі раён)
МикашевичиНовости районаОбщество

«Служба — не кожны мужчына вытрымае…» Участковы інспектар Іна Капліч (Лунінецкі раён)

Традыцыйна сілы правапарадку асацыіруюцца з моцнымі мужчынамі. Між тым, жанчын-супрацоўніц Міністэрства ўнутраных спраў становіцца больш год ад года. Старшы лейтэнант міліцыі Іна КАПЛІЧ працуе на няпростай пасадзе: яна – участковы інспектар.

Нарадзілася і вырасла дзяўчына ў Рэдзігерава. Бацькі марылі аб тым, каб іх дачка стала ўрачом. Аднак у выпускным класе яна раптоўна вырашыла, што будзе паступаць у Магілёўскі інстытут МУС. Дзякуючы трывалым ведам, атрыманым у лунінецкай гімназіі, і добрай фізічнай падрыхтоўцы, паспяхова вытрымыла ўступныя вы-прабаванні. Цяпер жа пераканана, што зрабіла правільны прафесійны выбар.

Спектр абавязкаў участковага Гарадоцкага сельсавета – шырокі. Але ў цэлым работа прафілактычная.

– Складанасцей хапае, нават не ўсе мужчыны вытрымліваюць, аднак усведамленне таго, што ты стаіш на варце закона і спакою ў сем’ях, дадае сіл і ўпэўненасці, – сцвярджае Іна Капліч і з усмешкай дадае, – а яшчэ калегі-мужчыны дапамагаюць, прычым, не толькі ў святочныя дні..



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть