Суровы прыгавор вынесены жыхару Лунінецкага раёна
МикашевичиНовости районаОбществоПроисшествия

Суровы прыгавор вынесены жыхару Лунінецкага раёна

У вышэйшай інстанцыі пакінулі без задавальнення апеляцыйную скаргу, якую накіраваў 36-гадовы лунінчанін, асуджаны за незаконнае перамяшчэнне праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў у буйным памеры, а таксама незаконныя без мэты збыту іх перавозка і захоўванне.

Мужчына да сваіх год не займеў ні работы, ні сям’і. Жыў з матуляй, ездзіў на часовыя заробкі ў Расію. Менавіта з адной з такіх паездак грамадзянін вярнуўся са скруткамі альфа-PVP вагой больш як 8,6 грама. Гэтыя псіхатропы падчас вобыску выявілі праваахоўнікі. Да таго ж у момант затрымання ён знаходзіўся ў стане, выкліканым ужываннем алкагольных напіткаў і наркатычных рэчываў. Добра ўсведамляў, чым можа ўсё абярнуцца, таму што раней ужо быў асуджаны за падобнае злачынства. Вось і тут ніяк не хацеў прызнаваць сваёй віны. Усяляк увільваў, прыдумваў розныя варыянты, як у яго паяўвіўся альфа-PVP, і згаджаўся толькі з тым, што захоўваў наркотык па месцы жыхарства.

Суд улічыў пазіцыю дзяржаўнага абвінавачвання і прадастаўленых доказаў. Змякчаючых абставін не знайшлося, чаго нельга сказаць пра абцяжарваючыя. У выніку грамадзяніну вынесены суровы прыгавор. На падставе часткі 2 артыкула 328-1 і частцы 1 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь па сукупнасці злачынстваў назначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 5 год у вып-раўленчай калоніі ўзмоцненага рэжыму без штрафу.

Вераніка ЧАРНАВОКАЯ, старшы памочнік пракурора Лунінецкага раёна.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть