МикашевичиНовости районаОбществоМолодежь
Святочныя фотаімгненні: ёлкі і дзеці! Рэдакцыя газеты «Лунінецкія навіны» аб’яўляе навагодні фотаконкурс.
Святочныя фотаімгненні: ёлкі і дзеці! Рэдакцыя газеты «Лунінецкія навіны» аб’яўляе навагодні фотаконкурс.
Прапануем вам, паважаныя чытачы, дасылаць у рэдакцыю (на электронную пошту lncnews@brest.by, у вайберы +375-44-552-26-65, у прыватных паведамленнях у нашых групах у сацыяльных сетках ці ў чат-боце тэлеграма) фотаздымкі, на якіх занатаваны вашы падрыхтоўка ці святкаванне Новага года. Галоўная ўмова – у кадры абавязкова павінны быць ёлка і дзеці. Не забудзьце напісаць, хто адлюстраваны ў кадры.
Чакаем вашы фотаздымкі да 10 студзеня. Частку з іх будзем друкаваць на старонках раёнкі, а напярэдадні Каляд падвядзем вынікі і лепшыя работы адзначым прызамі.
Далучайцеся да нашагаканала ў Telegram