Версия для слабовидящих
RU
BY
Лунинец online

Сёння — Дзень моладзі і студэнцтва!

Сёння — Дзень моладзі і студэнцтва!

Сёння — Дзень моладзі і студэнцтва!

Кіраўніцтва Лунінецкага раёна віншуе з Днём моладзі і студэнцтва!

Дарагія юнакі і дзяўчаты! Сардэчна віншуем вас з Днём моладзі і студэнцтва! Штогод, у апошнюю нядзелю чэрвеня Беларусь адзначае свята мары і натхнення, творчасці і надзеі, маладосці і кахання.

У нашым жыцці, напоўненым мноствам розных падзей, маладыя людзі ўносяць важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Лунінеччыны. Вам пашчасціла нарадзіцца і вырасці ў суверэннай дзяржаве, пабудаванай на трывалым падмурку шматвекавой гісторыі беларускага народа. Ваш жыццёвы поспех забяспечыла старэйшае пакаленне, якое дазволіла мірна жыць, атрымліваць якасную адукацыю, рэалізоўваць здольнасці і таленты. І сёння менавіта вам вырашаць, якім будзе заўтрашні дзень. Вы – наша будучыня, наша надзея!

Моладзь – самая актыўная частка грамадства з новымі поглядамі, імкненнем зрабіць свет лепшым. Вам трэба будзе памнажаць эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял раёна, захоўваць яго ўнікальную гісторыка-культурную спадчыну, клапаціцца аб развіцці роднага краю.

Дык няхай жа ў вас не змяншаецца энергія, няхай вашых ведаў, мэтанакіраванасці і актыўнасці хапае на новыя адкрыцці і дасягненні. Вядзіце малую Радзіму да далейшага росквіту! І яна абавязкова адкажа вам узаемнасцю і дасць выдатныя шансы для самарэалізацыі. Са святам!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

← Предыдущая новость Следующая новость →