Не пакідайце без нагляду!
Летась адзначаны рост зарэгістраваных крадзяжоў веласіпедаў, якія былі пакінуты без нагляду.
Уладальнікі веласіпедаў часта бяспечна ставяцца да іх захавання і пакідаюць каля магазінаў, рынкаў, устаноў і арганізацый па месцы работы, а таксама каля пад’ездаў дамоў. Гэта дае падставу нячыстым на руку грамадзянам скарыстацца момантам і ўчыніць крадзеж. Калі не жадаеце трапіць у лік пацярпелых, то прытрымлівайцеся наступных парад:
- пакідаючы веласіпед на вуліцы, у пад’ездзе, каля магазіна не забудзьце прымкнуць яго замком;
- не пакідайце на рулі, багажніку сумкі або пакеты з рэчамі, прадуктамі харчавання.
У выпадку, калі будуць выяўлены двухколавыя транспартныя сродкі ў грамадскіх месцах, пакінутыя без нагляду і без прыняцця мер да іх захаванасці, яны будуць прызнавацца безгаспадарчымі і дастаўляцца ў РАУС.
Паважаныя грамадзяне, калі вам вядомы асобы, якія маюць дачыненне да крадзяжоў веласіпедаў або прадаюць запчасткі ад іх, паведаміце па тэлефонах: 2-13-54, 2-35-02, 3-26-15. Ананімнасць і ўзнагароджанне гарантуюцца.
МікалаЙ ЛІХТАР,
намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС.